Вы тут

Юнак у Баранавічах затрымаў рабаўніка


Маладыя людзі, навучэнцы Баранавіцкага ПТВ-61, прагульваліся па вуліцы з дзяўчатамі. Раптам яны пачулі жаночы гучны крык. Лямантавала жанчына, у якой злодзей выхапіў сумачку і кінуўся ўцякаць. Ад групы моладзі аддзяліўся Сяргей Купчунас і пабег услед за рабаўніком. Хлопцу давялося праследаваць злодзея амаль кіламетр, але ён усё ж дагнаў зламысніка і паваліў на зямлю. Тым часам пад'ехаў нарад міліцыі, які выклікалі таварышы Сяргея. Жанчыне была вернута сумка, а рабаўнік 1994 года нараджэння накіраваны ў ізалятар часовага ўтрымання.


Як расказала старшы інспектар Баранавіцкага ГУУС Вольга САКУТА, затрыманы аказаўся раней судзімым. Паводле слоў афіцэра міліцыі, маладыя людзі праявілі сапраўдную грамадзянскую свядомасць. Калі б так дзейнічалі ўсе, у нас было б намнога менш правапарушэнняў.

Загаловак у газеце: Юнак затрымаў рабаўніка

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.