Вы тут

Каля дзясятка «спячых паліцэйскіх» з'явіцца сёлета ў сталіцы


Каля дзясятка «спячых паліцэйскіх» з'явіцца сёлета ў Партызанскім раёне сталіцы.


— Такое рашэнне прыняла раённая Дзяржаўтаінспекцыя для зніжэння колькасці дарожна-транспартных здарэнняў, — распавяла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска Таццяна Спадабаева. — Штучныя няроўнасці з'явяцца на найбольш аварыйна-небяспечных участках вулічна-дарожнай сеткі, каля пешаходных пераходаў, якія не рэгулююцца, побач з дзіцячымі ўстановамі, на скрыжаваннях і дваровых тэрыторыях. Дарэчы, зараз сваю «службу» на тэрыторыі раёна ўжо нясуць больш за 90 штучных няроўнасцяў накшталт «спячых паліцэйскіх».

Загаловак у газеце: Паліцэйскія, якія не спяць

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.