Вы тут

Як рэалізаваць ідэю


У гэтым дапаможа праект «Прыватна-дзяржаўнае партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця сельскіх раёнаў Беларусі», які атрымаў старт адразу ў трох раёнах Магілёўскай вобласці — Краснапольскім, Слаўгарадскім і Быхаўскім.


— У сельскай мясцовасці хапае ініцыятыўных людзей, трэба толькі дапамагчы ім увасобіць іх лепшыя ідэі ў жыццё, — адзначыла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Таццяна КАНАНЧУК, якая прымае актыўны ўдзел у рэалізацыі праекта.

Падчас арганізацыйнага сходу ў Слаўгарадскім раёне прадстаўнікі выканаўчай і заканадаўчай галін улады трох раёнаў, а таксама ўсе зацікаўленыя асобы абмеркавалі перспектывы развіцця гэтага праекта. Ён будзе рэалізоўвацца Міжнародным фондам развіцця сельскіх тэрыторый пры падтрымцы Праграмы малых грантаў. У Краснаполлі, Слаўгарадзе і Быхаве ў хуткім часе з'явяцца цэнтры развіцця, якія будуць дапамагаць мясцовым арганізацыям і ініцыятыўным грамадзянам распрацоўваць карысныя праекты, а таксама прыцягваць рэсурсы для іх ажыццяўлення. Першы міжраённы кірмаш, дзе будуць прадстаўлены найбольш абгрунтаваныя ініцыятывы, адбудзецца сёлета ў маі ў Слаўгарадскім раёне.

Дарэчы, у Краснапольскім раёне ужо існуе добры прыклад дзяржаўна-прыватнага партнёрства. З 2014 года тут пры дапамозе Міжнароднага фонду развіцця сельскіх тэрыторый і актыўным удзеле мясцовых дэпутатаў рэалізуецца праект «Зялёная эканоміка саду для адраджэння вёскі («Дрэвы супраць беднасці і дэградацыі зямлі»). За 2 гады яго існавання ўдзел у ім прынялі Пачапоўскі дзіцячы садок-школа і каля 20 сям'яў. Цяпер ужо яны дапамагаюць іншым сем'ям і ўстановам паляпшаць сваю эканоміку за кошт вырошчвання пладовых дрэў і ягадных кустоў.

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.