Вы тут

Абласны камітэт прафсаюзаў дапамог работніку адстаяць свае правы


Канфлікт адбыўся на фоне незаконнага звальнення майстра шклоўскага жылкамгаса. Наймальнік не пажадаў працягваць з ім кантракт. Мужчына звярнуўся ў Магілёўскі абкам прафсаюзаў работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў з просьбай дапамагчы разабрацца ў складанай сітуацыі. На месца выехаў спецыяліст, і хутка высветлілася, што наймальнік праігнараваў адразу некалькі нормаў рэспубліканскага і абласнога галіновых пагадненняў.


Па-першае, быў парушаны тэрмін папярэджання работніка аб звальненні. Па-другое, наймальнік пакінуў без увагі такую норму закона, як неабходнасць падоўжыць кантракт з работнікам, які болей за 5 гадоў працаваў на прадпрыемстве і не меў дысцыплінарных пакаранняў. Да таго ж майстар жылкамгаса пазалетась стаў членам прафкама, і па законе з ім трэба было падоўжыць кантракт на ўвесь перыяд паўнамоцтваў прафкама прадпрыемства — да верасня 2019 года.

Прававы інспектар працы накіраваў наймальніку рэкамендацыю з указаннем недапушчальнасці парушэння працоўнага заканадаўства. Але яна была праігнараваная, і работнік звольнены. У пошуках справядлівасці той звярнуўся ў суд. У абкаме прафсаюзаў яму дапамаглі скласці заяву з просьбай аднавіць яго на працы, спагнаць з наймальніка сярэдні заробак за час вымушанага прагулу, а таксама кампенсаваць маральную шкоду. Суд задаволіў усе гэтыя патрабаванні. Наймальнік паспрабаваў аспрэчыць рашэнне раённага суда, але калегія абласнога суда прызнала яго законным і абгрунтаваным.

— Працоўны калектыў прадпрыемства на справе пераканаўся ў тым, што прафсаюз рэальна можа абараніць яго інтарэсы, — падкрэсліў намеснік старшыні абкама прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Аднавілі на працы

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.