Вы тут

Правільная паслядоўнасць работ пры рамонце


1. Выберыце стратэгію

Калі вы хочаце рабіць рамонт паэтапна, адначасова пражываючы ў кватэры, то лепш пачаць работы з самых складаных, самых «брудных» — гэта значыць, кінуць усе сілы на ванны пакой, санвузел і кухню. Пасля чаго паступова пераходзіць у жылыя пакоі.

2. Прыдумайце ідэю інтэр'ера

Было б выдатна мець нейкія думкі, а яшчэ лепш — дакладны план таго, што вы хочаце атрымаць у выніку.

3. Дэмантаж і замена вокнаў

Капітальны рамонт пачынаюць з дэмантажу ўсяго, што вам не спатрэбіцца. Наступны крок — замена вокнаў (калі патрабуецца).

4. Пракладка камунікацый, устаноўка новых канструкцый і сцен

Калі нічога новага не ўзводзіцца, то займаюцца водаправоднымі работамі: усталёўваюць радыятары, трубы для падключэння пральнай машыны, змяшальнікаў, воданагравальніка, пасудамыйнай машыны, ванны, мыек, душавой кабіны. Ужо на гэтым этапе вы павінны ведаць вышыню вашай будучай ванны, тып душавой кабіны, месцы і асаблівасці размяшчэння так званых «вільготных» прыбораў.

Усе работы па электрыцы выконваюць таксама ў гэты перыяд. Не забудзьцеся на гэтым этапе аб правядзенні кабелю для тэлевізара, інтэрнэту, дамафона і тэлефона.

5. Выраўноўванне паверхняў, тынковачна-малярныя работы

Будаўнікі рэкамендуюць пачынаць зверху, гэта значыць са столі. Устаноўкай цёплай падлогі таксама мае сэнс заняцца на гэтым этапе.

6. Укладванне керамічнай пліткі і іншыя віды аздабленчых работ

Калі вы захацелі аформіць сцены, напрыклад, керамікай «пад цэглу» або пад камень, выкласці пліткі з бамбука, наклеіць дэкаратыўную мазаіку ці нешта падобнае, то цалкам магчыма зрабіць гэта цяпер.

7. Устаноўка сантэхнікі

Вывады пад сантэхніку былі зроблены раней, цяпер толькі трэба ўстанавіць усе прыборы і абсталяванне.

8. Чыставое аздабленне і выкладванне падлогавых пакрыццяў

З бруднымі відамі работ скончана. Цяпер можна фарбаваць столь і сцены, клеіць шпалеры альбо спачатку заняцца ўкладкай падлогавага пакрыцця.

9. Устаноўка міжпакаёвых дзвярэй

Яшчэ на этапе працы са сценамі ў вас павінны быць запланаваны дзвярныя праёмы неабходнай шырыні і вышыні.  Выберыце дзверы загадзя, хаця б прыгледзьцеся і ўдакладніце ўсе неабходныя памеры.

10. Устаноўка асвятляльных прыбораў, разетак

Завяршальны штрых — устаноўка ўсіх асвятляльных прыбораў, дэкаратыўных рамак разетак, мацаванне плінтусаў.

Ваш рамонт гатовы, і на гэтым этапе вы ўжо адчуваеце сябе трошкі профі.

Загаловак у газеце: Крок за крокам

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.