Вы тут

Электронная бiблiятэка БДУ ўвайшла ў сотню лепшых кнігасховішчаў свету


А ў рэйтынгу краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы заняла другое месца. Такiя дадзеныя апублiкавалi iспанскiя даследчыкi. Сярод крытэрыяў: якасць загружаных дакументаў, вага навуковых публікацый і колькасць знешніх спасылак. Рэсурсам ужо карыстаюцца і за мяжой: запыты iдуць з Iзраiля, Канады і ЗША.


Фота: freshnews.pro

87 тысяч электронных дакументаў налiчвае электронная бiблiятэка галоўнага ўнiверсiтэта краіны. Усю базу збіралі больш за 5 гадоў. Знайсцi тут можна не толькi мастацкую лiтаратуру, але і ўсё неабходнае для напiсання навуковых прац. Большая колькасць дакументаў знаходзiцца ў адкрытым доступе.

Рэйтынг бiблiятэк ужо 12 гадоў публiкуецца iспанскiмi аналiтыкамi. Абнаўляецца ён кожны студзень і лiпень - два разы на год - і даследуе толькi электронныя бiблiятэкi. Гэтым разам у iм удзельнiчалi больш за 12 тысяч унiверсiтэтаў.

tvr.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.