Вы тут

Медыцынскі брэнд «Лечымся ў Беларусі»


Каманда маладых супрацоўнікаў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (БелМАПА) пад эгідай і пры актыўнай падтрымцы кіраўніцтва ўстановы стварыла анлайн-сэрвіс для прасоўвання і продажу комплексу паслуг у сферы медыцынскага турызму «Клінікі Беларусі» і адаптаваную мабільную праграму да яго. Распрацоўка прайшла ў фінал рэспубліканскага конкурсу БРСМ «100 ідэй для Беларусі».


— Чаму мы лічым актуальным вырашэнне пытання прыцягнення ў краіну замежных грамадзян для аказання ім высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі? — тлумачыць мадэратар праекта, навуковы супрацоўнік навукова-даследчай лабараторыі БелМАПА Ганна РАМАНЮК. — Па-першае, медыцынскі турызм — адзін з перспектыўных кірункаў развіцця сучаснай сістэмы аховы здароўя, які здольны павысіць прэстыж беларускай медыцыны на міжнародным узроўні, стварыць пазнавальны брэнд нашай краіны і падтрымаць імідж развітай высокатэхналагічнай дзяржавы ў вышэйназванай сферы. Па-другое, бясспрэчна, як і любая турыстычная дзейнасць, медыцынскі турызм нясе прыбытак. Прычым даходы, якія прыносяць звычайныя турысты, нельга параўноўваць з тымі, што даюць медыцынскія турысты. Так, у Турцыі сярэдні чэк па іх абслугоўванні складае 2,5 тысячы долараў, у той час як чалавека, што прыехаў пазагараць на пляжы, — 650 долараў. У Ізраілі, адпаведна, крыху больш за 4,7 тысячы і 1 тысячу долараў, у Іарданіі — 5 тысяч супраць 3 тысяч долараў. Пагадзіцеся, розніца адчувальная.

80 працэнтаў каманды складаюць людзі з вышэйшай медыцынскай адукацыяй, якія маюць вялікі вопыт практычнай работы. Многія з арганізатараў, нягледзячы на свой малады ўзрост, маюць не адну вышэйшую адукацыю і досвед стварэння і развіцця інтэрнэт-праектаў у галіне навукі і медыцыны.

Асноўнымі карыстальнікамі сэрвісу будуць замежныя грамадзяне, якія захочуць атрымаць высокакваліфікаваную медыцынскую дапамогу ва ўстановах аховы здароўя Беларусі. А магчымасці анлайн-кансультавання дазволяць людзям, якія занятыя сваёй кар'ерай і цэняць уласны час, не выходзячы з дому, атрымліваць высокакваліфікаваныя кансультацыі спецыялістаў.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.