Вы тут

Лянівыя курыныя ножкі


Спатрэбіцца: 1 кг курыных галёнак, 2 морквы, 2 цыбуліны, 1 бляшанка кансерваванай кукурузы, шклянка рысу, 500 мл кіпеню ці булёну, соль, папрыка, прыправы па смаку, алей для смажання.


З кукурузы зліць вадкасць. Цыбулю дробна парэзаць. Моркву надзерці на бурачнай тарцы. Абсмажыць цыбулю і моркву. Дадаць у патэльню прамыты рыс, кукурузу, змяшаць, каб ён набраўся алею. Перакласці сумесь у форму. Заліць дзвюма шклянкамі кіпеню або гарачым булёнам. Курыцу нацерці з усіх бакоў соллю, перцам і папрыкай. Выкласці на рыс. Накрыць фольгай і паставіць у духоўку. Запякаць на працягу гадзіны пры тэмпературы 200 °С.

Пры падачы ўпрыгожыць зяленівам.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.