Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Сезон нарыхтовак

Памідоры ў мядовым марынадзе

Спатрэбіцца: памідоры — 4 кг, цыбуля — 8 шт., зерне гарчыцы — па 1 ч. л. у кожны слоік, базілік. Марынад: вада — 1 л.; соль —1 ст. л., цукар — 3 ст. л., мёд —1 ст. л., лімонная кіслата — 1 ч. л.


Таматы для гэтага рэцэпта патрэбныя невялікія, можна чэры, з тоўстай і пругкай лупінай, не пераспелыя.

Цыбулю бярыце драбнейшую, яе проста разразаем на чатыры долькі.

У літровыя слоікі раскладваем таматы, цыбулю, лісточкі свежага базіліку. На слоік дастаткова адной цыбуліны, разрэзанай на чатыры часткі, і 3-4 лісточкі базіліку. У слоікі можна ўкладваць рознакаляровыя таматы, атрымліваецца прыгожа. Заліваем кіпенем і накрываем вечкамі, пакідаем на 20 хвілін. Зліваем ваду. У слоікі насыпаем зерне гарчыцы.

У кіпячай вадзе раствараем соль, цукар, мёд і лімонную кіслату. Змешваем, даводзім да кіпення. Заліваем марынад у слоікі, закручваем вечкамі, пераварочваем і ахінаем. Пакідаем так да поўнага астывання.


Аджыка

Тры суперрэцэпты

«Заманіха»

Спатрэбіцца: памідоры — 3 кг, перац салодкі балгарскі — 8 шт., часнок — 5 буйных галовак, алей — 250 мл, цукар — 250 мл, соль — 3 ст. л., перац пякучы — 4 шт.

Наліваем у глыбокі рондаль або казан шклянку алею, добра разаграваем і дадаём памідоры, пракручаныя на мясарубцы. Тушым на невялікім агні на працягу 30 хвілін.

Балгарскі перац і часнок гэтак жа пракручваем на мясарубцы і дадаём да памідораў. Тушым яшчэ 15 хвілін.

Хто любіць вострае — пякучы перац дадавайце разам з балгарскім, хто не любіць — з памідорамі.

Пакуль тушыцца аджыка, стэрылізуем слоікі і вечкі.

Запаўняем слоікі гарачай аджыкай і закручваем. Ставім на вечкі і накрываем коўдрай да поўнага астывання.

Кабачковая

Спатрэбіцца: кабачкі (не буйныя) — 2 кг, перац салодкі балгарскі — 300 г, морква — 300 г, часнок — 4 галоўкі, памідоры свежыя — 1 кг, перац горкі — 3-4 шт., паста таматная — 8 ст. л., алей — 150 мл, соль — 2-3 ст. л. (на смак), цукар — 100 г, воцат 9% — 70 мл.

Кабачкі (калі не маладыя, лупіну можна зняць) нарэзаць сярэднімі кавалачкамі. Таксама нарэзаць пачышчаныя салодкі балгарскі перац і моркву. Памідоры нарэзаць на 2-4 часткі, у горкага перцу выдаліць хвосцік. Падрыхтаваныя кабачкі, перац, моркву і памідоры перакруціць на мясарубцы. Сумесь змяшаць і паставіць на агонь. Пасля закіпання варыць гародніну 20 хвілін, увесь час памешваючы. Затым дадаць соль, цукар, таматную пасту, дробна нарэзаны горкі перац (перац у залежнасці ад таго, наколькі вострую аджыку вы хочаце атрымаць, вызваліць ад насення або выкарыстоўваць з насеннем, у апошнім выпадку будзе вастрэй), уліць алей. Змяшаць і варыць на слабым агні яшчэ 10 хвілін. Дадаць здробнены часнок. Уліць воцат, кабачковую аджыку перамяшаць, даць закіпець і адразу ж выключыць газ. Раскласці гатовую аджыку па стэрыльных слоічках і закруціць. Перавярнуць і ахінуць да поўнага астывання.

Захоўваць кабачковую аджыку можна пры пакаёвай тэмпературы.

Са сліў

Спатрэбіцца: слівы — 2 кг, часнок — 200 г (5-6 галовак сярэдняга памеру, горкі перац — 2-3 шт. (на смак), салодкі перац — 1 кг (пажадана чырвонага колеру), па вялікім пучку зяленіва кропу, пятрушкі, фіялетавага і зялёнага базіліку і лісця эстрагону, таматная паста — 2 ст. л., соль — 2-2,5 ст. л. (на смак), цукар — 70–100 г (на смак, у залежнасці ад салодкасці сліў), па 0,25–0,5 ч. л. чорнага молатага перцу, молатай каляндры, молатай гваздзікі, молатага кмену (на смак).

Часнок ачысціць, вымыць, абсушыць. Слівы вымыць, выдаліць костачкі. Салодкі і горкі перац вымыць, у салодкага перцу выдаліць насенне, нарэзаць на чацвярцінкі. Зяленіва вымыць, абсушыць. У эстрагону выкарыстоўваць лісточкі і маладыя галінкі. Прапусціць праз мясарубку ў асобную міску часнок. Затым прапусціць праз мясарубку слівы, салодкі і горкі перац, усё зяленіва, пакласці пюрэ ў металічны рондаль з тоўстым дном. Дадаць соль і цукар на смак, молатыя спецыі, добра перамяшаць і паставіць на сярэдні агонь. Давесці сумесь да кіпення, зменшыць агонь да мінімальнага і варыць 15–20 хвілін. Затым дадаць часнок і кіпяціць яшчэ каля пяці хвілін.

Разліць аджыку ў сухія стэрыльныя слоікі і герметычна закрыць стэрыльнымі сухімі вечкамі. Слоікі перавярнуць дагары нагамі, ахінуць і даць цалкам астыць. Захоўваць у цёмным прахалодным і сухім месцы.


Пакаштуйце!

Салата з курыцы са спаржавай фасоляй і чэры

Спатрэбіцца: курыца, гатовая мякаць — 250 г; памідоры чэры — 8 шт.; цыбуліны невялікія — 3 шт.; спаржавая фасоля — 100 г, масліны чорныя — 4 шт.; соль, молаты чорны перац — на смак; аліўкавы алей — 2-3 ст. л.; арэгана — 1 ч. л.

Памыйце і пачысціце спаржавую фасолю, выдаліўшы носікі і хвосцікі.

Ачысціце цыбулінкі і адварыце разам са спаржавай фасоляй на пары.

Варыце каля 20 хвілін пад вечкам. Калі няма магчымасці варыць на пары, то проста адварыце ў кіпячай вадзе. (Лепш не саліць ваду, паколькі соль «выцягвае» значную колькасць карысных рэчываў, а рэгуляваць салату па солі ўжо перад ужываннем).

Адкіньце на друшляк і астудзіце, пасля чаго нарэжце кавалачкамі фасолю, а цыбулю — тонкімі долькамі.

Нарэжце палоскамі гатовую курыцу. Для гэтай салаты можна выкарыстоўваць адвараную кураціну або прыгатаваную на грылі ці ў мікрахвалевай печы.

Разрэжце напалам вымытыя памідорчыкі чэры.

Аб’яднайце ў салатніцы курыцу, спаржавую фасолю, чэры і цыбулю, дадайце таксама чорныя аліўкі, вызваленыя ад костачак і разрэзаныя напалам.

Прысыпце чорным молатым перцам, падсаліце, дадайце арэгана і паліце аліўкавым алеем.

Акуратна ўсё змяшайце і пакіньце хвілін на дзесяць, каб змяшаліся ўсе смакі і сокі.


Ёсць ідэя!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.