Вы тут

Жыццё як выпрабаванне


Кнігай «Зайздрасць» Немата Келімбетава (1937—2010), доктара філалагічных навук з Казахстана, Выдавецкі дом «Звязда» прадоўжыў творчы праект знаёмства з сучаснай казахскай літаратурай на беларускай мове.


Гэтаму выданню папярэднічалі аповесць «Не хачу губляць надзею» і кніга эсэ «Лісты да сына». Пісьменнік і вучоны, літаратуразнаўца, які ў выніку складанай нейрахірургічнай аперацыі доўгія гады быў прыкуты да ложка, у мастацкай і мастацка-публіцыстычнай форме даводзіць да чытача свае перакананні ў прыярытэтнасці духоўных, маральных складнікаў жыцця.

Да выхаду ў свет беларускіх кніг Немата Келімбетава спрычыніліся не толькі перакладчыкі, але і празаік Уладзімір Ліпскі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Арнольд Смеяновіч, якія выступілі з прадмовамі да розных выданняў. А ў «Зайздрасці» першыя старонкі адкрываюцца вершамі Міколы Мятліцкага, Юліі Алейчанкі, Генадзя Аўласенкі, якія прысвечаны казахскаму асветніку, мысляру, пісьменніку, у якіх ідзе размова пра яго высокі прыклад мужнасці і маральнасці.

Папярэднія выданні — «Не хачу губляць надзею» і «Лісты да сына» — знайшлі свайго зацікаўленага чытача, былі прэзентаваныя ў розных бібліятэках краіны. Пра іх шырока пісалі ў друку. Выдаўцы спадзяюцца, што такая ж увага чакае і кнігу «Зайздрасць».

Варта нагадаць, што Немата Келімбетава добра ведаюць у свеце. Яго творы выдадзены ў маскоўскай «Художественной литературе», перакладзены на кітайскую, французскую, нямецкую, англійскую, узбекскую, турэцкую, азербайджанскую, туркменскую і іншыя мовы народаў свету.

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.