Вы тут

«Белпошта» абвяшчае конкурс-апытанне на найлепшую паштовую марку-2015


З 15 лютага па 15 сакавіка 2016 года ўсіх ахвотных запрашаюць паўдзельнічаць у конкурсе-апытанні «Найлепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2015 года».


Гэта можна зрабіць двума спосабамі. Першы — зайсці на сайт прадпрыемства ў раздзел «Філатэлія», спампаваць бланк анкеты, запоўніць яго, паказаўшы нумар найбольш упадабанай вамі паштовай маркі або паштовага блока, і даслаць на электронны адрас zavadskaya@belpost.by.

Другі спосаб — наведаць любое аддзяленне паштовай сувязі краіны, дзе можна азнаёміцца з умовамі конкурсу і запоўніць прапанаваную анкету. Разборліва запоўненую анкету з пазнакай «Конкурс» накіраваць на адрас: Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта», пр. Незалежнасці, 10, 220050, г. Мінск.

Сярод усіх удзельнікаў апытання, якія даслалі лісты ў названы тэрмін з правільна запоўненай анкетай і якія назвалі марку-пераможцу, будуць разыграныя прызы: наборы філатэлістычнай прадукцыі.

Найлепшай будзе прызнаная тая паштовая марка альбо блок, за якую прагаласуе большасць удзельнікаў.

Суседзі з Чырвонай кнігі

А для філатэлістаў, якім не церпіцца папоўніць свае калекцыі з выявамі на марках насякомых, 16 лютага Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі «Рашэцісты жужаль», «Бліскучы жужаль», «Блытаны жужаль», «Залацістаямчаты жужаль» з серыі «Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. Насякомыя».

Загаловак у газеце: Увага! Конкурс!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.