Вы тут

Паўнамоцтвы кіраўнікоў па кантролі за выкананнем аховы працы пашыраць


Аб гэтым паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Мар'яна Шчоткіна сёння на падагульняючай калегіі ведамства.


Фота russos.ru

"У мэтах рэалізацыі дырэктывы нумар 1 плануем унесці змяненні ў закон аб ахове працы, прадугледзеўшы ў ім пашырэнне паўнамоцтваў службовых асоб на ажыццяўленне кантролю за выкананнем работнікамі заканадаўства аб ахове працы", - адзначыла міністр.

Аналіз паказвае, што 41 працэнт смяротных выпадкаў на вытворчасці здарыўся па віне самога пацярпелага. "Наша сумесная задача - прымаць усе магчымыя меры, каб захаваць жыццё і здароўе работнікаў", - падкрэсліла Мар'яна Шчоткіна.

Паводле яе слоў, некаторыя аблвыканкамы ўзнімаюць пытанне аб зняцці функцый па арганізацыі работы па ахове працы з выканаўчых і распарадчых органаў. "Гэта недапушчальна, таму што толькі сумесная работа - арганізацыйная і наглядная - дала станоўчыя вынікі, - лічыць кіраўнік профільнага ведамства. - Калі старшыня райвыканкама не будзе кантраляваць умовы работы людзей на сваёй тэрыторыі - гэта праява абыякавасці да іх жыцця і здароўя. А задача ж мясцовай выканаўчай улады - стварыць умовы для жыцця, работы, адпачынку людзей, якія пражываюць у канкрэтным рэгіёне".

Мар'яна Шчоткіна паставіла перад Дэпартаментам дзяржаўнай інспекцыі працы задачу павысіць эфектыўнасць работы, пашырыўшы практыку прэвентыўных мерапрыемстваў (праверкі па заявах правяраемых суб'ектаў і маніторынгі з мэтай аказання ім дапамогі).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.