Вы тут

Літаратурны музей Петруся Броўкі ладзіць вечар эстонскай анімацыі


Літаратурны музей імя Петруся Броўкі сёння ладзіць вечар эстонскай анімацыі, дзе адбудзецца знаёмства з творчасцю цікавых мастакоў — Прыйна Пярна, які працуе ў сферы анімацыйнага кіно з 1977 года, і Вольгі Пярн — нашай суайчынніцы, якая да сустрэчы з мастаком працавала на студыі анімацыйнага кіно «Беларусьфільма».


З 2005 года аўтары ствараюць сумесныя праекты. Вечарам увазе наведвальнікаў будзе прадстаўлены кароткаметражны анімацыйны фільм «Вадалазы пад дажджом», асабліва цікавы, як лічаць арганізатары, напярэдадні Дня закаханых.

Анімацыйная стужка, знятая ў 2009 годзе, атрымала ўжо больш за трыццаць узнагарод. Самі аўтары характарызуюць свой фільм як «камунальную сатыру», якая ў іранічнай манеры паказвае адзін дзень з жыцця сям'і вадалаза і дантыста.

Вікторыя АСКЕРА

Загаловак у газеце: Камунальная сатыра

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.