Вы тут

Іспанец аштрафаваны за 6 гадоў адсутнасці на працы


Іспанскі дзяржслужачы быў аштрафаваны на 30 тысяч долараў, пасля таго як не хадзіў на працу па меншай меры шэсць гадоў.


Фота asks.ru

Адсутнасць Хаакіна Гарсіі была заўважана толькі пасля таго, як ён павінен быў атрымаць прэмію за 20-гадовую службу.

Гарсіі выплачвалі больш за 30 тысяч долараў у год у кампаніі па водазабеспячэнні, якая знаходзілася ў падпарадкаванні мясцовых уладаў у горадзе Кадыс на паўднёвым усходзе краіны.

У судзе стала вядома, што начальнік кампаніі не бачыў яго на працягу некалькіх гадоў, хоць яго офіс знаходзіўся насупраць кабінета Гарсіі.

У кампаніі па водазабеспячэнні лічылі, што за яго працай сочаць мясцовыя ўлады, а тыя ў сваю чаргу былі перакананыя ў тым, што ўсё наадварот.

Сам Гарсія адмаўляе абвінавачванні і сцвярджае, што кожны дзень прыходзіў на працу, але яму проста не было чаго там рабіць, піша Independent. Таму ў асноўным ён аддаваўся чытанню філасофіі Спінозы.

Тым не менш, суд стаў на бок уладаў і прысудзіў яго да штрафу, які складае гадавую зарплату служачага пасля выплаты падаткаў.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.