Вы тут

Пачалася сесія Савета па правах чалавека ААН


29 лютага у Жэневе пачала сваю працу 31-ая сесія Савета Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека (СПЧ), у якой бярэ ўдзел дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з пастаянным прадстаўніком Беларусі ў Жэневе Юрыем Амбразевічам, паведамілі ў прэс-службе МЗС.


Па выпадку 10-годдзя СПЧ падчас сегмента высокага ўзроўня сесіі адбыліся выступленні старшыні Генеральнай Асамблеі ААН Могенса Лукентофта, генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна, генеральнага дырэктара ЮНЭСКА Ірыны Бокавай,  адміністратара ПРААН Хелен Кларк, выканаўчага дырэктара ЮПФПА Бабатунда Осатымехіна.

Падчас 31-й сесіі будуць арганізаваны дзевяць тэматычных дыскусій, уключаючы штогадовае паседжанне па правах дзіцяці, інтэрактыўнае абмеркаванне па правах інвалідаў, дыскусію па правах людзей, якія жывуць з ВІЧ/СНІД, абмеркаванне пытанняў прыцягнення вопыту і іншага спрыяння міжнароднай супольнасці для прасоўвання правоў чалавека ў нацыянальныя дзяржаўна-палітычныя сістэмы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.