Вы тут

Фармiраваць асобу, патрыёта, грамадзянiна


Лiлiя Ананiч, мiнiстр iнфармацыi, якая прыняла ўдзел у пасяджэннi калегii галоўнага ўпраўлення iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi Мiнаблвыканкама, заявiла, што рэгiянальная прэса ў краiне мае значныя рэзервы развiцця.


«Рэчаiснасць такая, — заявiла Лiлiя Ананiч, — што друкаваныя СМI, з прычыны развiцця iнфармацыйных тэхналогiй, страчваюць свае пазiцыi. Мы бачым гэта па змяншэннi тыражоў выданняў, у меншай ступенi — рэгiянальных. Як сведчаць сацыялагiчныя даследаваннi цэнтра сацыяльна-палiтычных даследаванняў БДУ, 29 працэнтаў апытаных выпiсваюць i чытаюць рэгiянальную прэсу. Значыць, у рэгiянальнай прэсы асаблiвы чытач i большыя рэзервы росту».

На думку мiнiстра, на iнфармацыйным полi рэгiёна СМI павiнны быць галоўнай крынiцай iнфармацыi. «Трэба быць аўтарытэтным органам, якому давяраюць грамадзяне краiны», — сказала кiраўнiк ведамства. Сфера iнфармацыi i друку неабыякава насельнiцтву. «Неабходна нагадваць школьнiкам, падрастаючаму пакаленню, што ў шматлiкiх крынiцах iнфармацыi трэба вучыцца разбiрацца. У павуцiне можна знайсцi ўсё: i добрае, i дрэннае. Калi iнтэрнэт у дэструктыўных руках, то i вынiк будзе дэструктыўным», — сказала Лiлiя Ананiч. Паводле яе слоў, традыцыйныя медыя ва ўмовах новых тэхналогiй павiнны самi развiвацца i развiваць свайго чытача, каб газета была запатрабавана не толькi ў старэйшага пакалення, але i каб маладыя людзi цягнулiся да друкаванага слова. «А гэта i культура чытання, i фармiраванне асобы, патрыёта i грамадзянiна Беларусi», — рэзюмавала мiнiстр iнфармацыi.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.