Вы тут

Фотаслова Яўгена Пясецкага



Што было спачатку на Зямлі?

Ці зіма ўладарыла, ці лета?

Я спытаў пра гэта у паэта.

Адказаў той: кветкі ўсюль былі.

 

Хто ішоў найпершым па Зямлі?

Лёгкаю жаночаю хадою

Ці мужчынскаю, цяжкой ад зброі?

Адказаў паэт: жанчыны йшлі.

 

Выракаю ўсіх тэорый гмах,

Веру толькі гэтаму паэту:

Ты з вясновай кветкай у руках

Па Зямлі ідзеш з пачатку Свету.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.