Вы тут

Анатоль Калінін: прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі застаецца чалавек


Урачыстая цырымонія адкрыцця першай чаргі фізкультурна-аздараўленчага комплексу адбылася ў Краснаполлі.


Як адзначыў, адкрываючы аб'ект, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, гэта значная і чаканая падзея для жыхароў Краснапольскага і суседніх раёнаў, паведамілі ў прэс-службе ўрада. Уведзены ў дзеянне басейн з дзіцячым аквапаркам. "Новы спартыўны аб'ект зробіць жыццё жыхароў камфортней, будзе спрыяць развіццю спорту, умацаванню здароўя і дапаможа цікава правесці вольны час", - сказаў віцэ-прэм’ер.

Анатоль Калінін паведаміў, што прынята рашэнне цалкам завяршыць будаўніцтва комплексу да канца бягучага года. Тут з'явяцца залы для заняткаў барацьбой, боксам, а таксама трэнажорная і шматфункцыйная гульнявая залы. У фізкультурна-аздараўленчым комплексе будзе створана 30 працоўных месцаў. "Будаўніцтва  дадзенага аб'екта - гэта яшчэ і яркі прыклад сацыяльна арыентаванай палітыкі дзяржавы, прыярытэтам якой з'яўляецца чалавек, стварэнне ў рэгіёнах камфортных умоў для жыцця і працы. На гэта накіраваны і ўказ №235 "Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-усходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці", які будзе спрыяць устойліваму развіццю сямі раёнаў вобласці, у тым ліку Краснапольскага", - адзначыў намеснік прэм'ер-міністра. 

На новым аб'екце будаўнікамі Клімавіцкай ПМК №256 асвоена Вr78 млрд. бюджэтных сродкаў. Каб яго завяршыць, запатрабуецца яшчэ каля Вr37 млрд. Паралельна з будаўніцтвам будзе весціся падрыхтоўка кадраў, у тым ліку трэнерска-выкладчыцкага саставу. Магутнасці басейна плануецца загрузіць дзякуючы актыўнаму ўцягванню ў заняткі фізічнай культурай і спортам жыхароў не толькі Краснаполля, але і суседніх раёнаў, а таксама Бранскай вобласці Расіі. Мяркуецца, што штодня басейн у сярэднім будуць наведваць да 340 чалавек.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.