Вы тут

Прыбаўляем рост


Маленькія вытанчаныя жанчыны заўсёды высока цаніліся мужчынамі. Побач з такой дзюймовачкай любы прадстаўнік моцнага полу адчувае сябе мужным рыцарам! Але як падкрэсліць сваю прыгажосць і індывідуальнасць тым, чый рост недацягвае да запаветных мадэльных параметраў? Перш за ўсё, запомніць, што галоўнае — не рост, галоўнае — прапорцыі. Каб ідэальна выглядаць, трэба проста ведаць пэўныя правілы.


Фасоны

Вам будуць пасаваць вузкія сукенкі, паліто фасону шынель і рэдынгот, плашчы, якія прыстаюць да фігуры, вузкія доўгія спадніцы, курткі, якія аблягаюць, вузкія штаны і джынсы. Таксама можна набываць падоўжаныя рэчы: яны выцягнуць ваш сілуэт, візуальна зробяць яго больш вытанчаным і стройным. Вам пасуюць рэчы з акцэнтаванай вертыкаллю. Гэта могуць быць фасонныя лініі крою або вертыкальнае аздабленне: зашпілька на маланку зверху данізу, доўгі рад дробных гузікаў, вертыкальныя канты, планкі і іншае.

Залішне аб'ёмнае адзенне — «надзьмутыя» курткі, шырокія сукенкі, беспамерныя світары, аб'ёмныя паліто, палярыны — нявыйгрышныя для вашай фігуры, яны будуць вас візуальна караціць, «прыбіваць» да зямлі.

Колеравая гама

Абмежаванняў па колеры для вас няма. Вы можаце насіць любыя адценні, якія вам да твару, уключаючы самыя яркія. Але абавязкова ўлічвайце галоўнае правіла: вам неабходны адзін тон зверху данізу. Адзенне аднаго колеру з галавы да ног можа выдатна выглядаць. Напэўна, вы звярталі ўвагу, што каралева Лізавета заўсёды носіць яркую вопратку аднаго колеру, уключаючы абутак і сумку. Вы таксама можаце так рабіць.

Пазбягайце моцнага колеравага кантрасту паміж верхам і нізам фігуры. Не надзявайце цёмную спадніцу са светлай блузкай. Гэта будзе ўкарочваць ваш рост, асабліва ногі.

Узоры, арнаменты

Вертыкальная палоска — гэта ваша ўсё. Толькі яна павінна быць тонкай (шырокая створыць вялікі кантраст). Ідэальныя для вас дробны гарошак, дробная клетка. Таксама падыходзяць рэдкія кветачкі.

Пазбягайце буйных узораў, якія кідаюцца ў вочы. Яны будуць разбіваць постаць, перашкаджаць успрымаць яе цэласна. Таксама вам катэгарычна не падыходзяць рэчы ў гарызантальныя палоскі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.