Вы тут

Ігар Марзалюк: мы не хочам быць на лініі разлому або супрацьстаяння


Такую думку намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы выказаў на круглым стале, прысвечаным вытокам беларускай дзяржаўнасці.


— Ніхто з прысутных не ставіць пад сумненне той факт, што Беларусь мусіць мець прыязныя адносіны з Расіяй... У той жа час і з Еўропай мы хочам нармальных эканамічных адносін. Мы хочам мірыць, аб'ядноўваць, а не раз'ядноўваць.

Чаму мы не можам адмаўляць Расію? Я гісторык і прывык аперыраваць фактамі, а факты — гэта фрагменты рэальнасці. Мы кажам пра стварэнне беларускай нацыянальнай ідэі, якая звязана менавіта з перыядам знаходжання беларускіх земляў у Расійскай імперыі.

Возьмем тэксты Ігната Кулакоўскага, якія пісаліся пасля паўстання 1831 года, — дзякаваць Богу, не ўся шляхта была паланізаваная. Гэты чалавек скончыў Варшаўскі ўніверсітэт, у Слоўніку геаграфічным лічыцца польскім паэтам. Але ён піша на імя міністра народнай адукацыі Расійскай імперыі праект аб распалячванні адукацыі ў Беларусі. Католік! Юрыст! Шляхціц! Піша пра тое, што ўсе беды — ад польскага каталіцызму. І ляжыць гэты праект неапублікаваны.

У Пецярбургскім архіве знайшлі першы падручнік па гісторыі Беларусі, напісаны ў тыя гады з беларускацэнтрычнай пазіцыі, праграму аб інстытуалізацыі беларускай мовы, праект аб увядзенні гэтай мовы ў школах. Такая там ёсць фраза, дзе Кулакоўскі піша пра заняпад высокай культуры: «І толькі старажытныя замкі і старажытныя дыялекты сведчаць, што гэты народ жыве». Гэта пісалася ў 1833 годзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.