Вы тут

Акцыя “Cямейнае чытанне” едзе 23 сакавіка ў Маладзечна


Запрашаем вас наведаць творчую сустрэчу з дзіцячымі пісьменнікамі, якая адбудзецца 23 сакавіка ў 11 гадзін у бібліятэцы сямейнага чытання "Верасок" (г. Маладзечна, вул. Вялікі Гасцінец, 121).


Аўтары, чые творы пабачылі свет у Выдавецкім доме “Звязда”, з задавальненнем пазнаёмяць наведвальнікаў мерапрыемства са сваімі кнігамі. Алег Ждан раскажа пра незвычайныя прыгоды першакласніка Андрэя Бабушкіна, галоўнага героя аповесці “Праздник продолжается, или Щенок, велосипед и шишка на лбу”. Уладзімір Мазго прачытае дзецям свае вершы і загадае загадкі (а самыя кемлівыя госці сустрэчы змогуць нават атрымаць прыемныя падарункі!).

А разам з Аленай Туравай, рэжысёрам кінастудыі "Беларусьфільм", сцэнарыстам, якая піша вершы і казкі і да гэтага часу лічыць сябе ў душы дзіцем, госці сустрэчы пазнаёмяцца з дванаццацігадовай Веранікай – самай рыжай дзяўчынкай у горадзе, якая раптоўна даведваецца, што насамрэч яна – спадчынная прынцэса Чароўнай краіны!

Дарэчы, гэтая творчая сустрэча – адно з мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі “Сямейнае чытанне”, арганізатарамі якой з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, Беларускі саюз жанчын, Саюз пісьменнікаў Беларусі і Выдавецкі дом “Звязда”.

Падчас акцыі, якая пачалася ў канцы мінулага года і працягнецца да мая цяперашняга, вядомыя пісьменнікі Беларусі праводзяць прэзентацыі сваіх кніг у бібліятэках, школах, кніжных крамах краіны, прымаюць удзел у кніжных кірмашах. Далуйчайцеся да акцыі і вы: прыходзьце на сустрэчы з пісьменнікамі!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.