Вы тут

Ударыў сужыцельку нажом у краме


Дзякуючы прафесійным дзеянням супрацоўнікаў аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС сталіцы па «гарачых слядах» быў затрыманы 41-гадовы раней судзімы мінчанін, які нанёс удар нажом жанчыне ў краме.


...У гандлёвы аб'ект па продажы спіртных напояў па вуліцы Громава зайшлі мужчына і жанчына. Яны доўга вызначаліся з пакупкай. Было заўважна, што мужчына знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, а ў яго спадарожніцы на твары былі відаць сляды ад збіцця.

Як пазней патлумачыла адна з прадаўцоў, у яе склалася ўражанне, што жанчына не збіраецца нічога набываць, а хоча ёй нешта паведаміць. Магчыма, папрасіць дапамогі. Заўважыўшы гэта, мужчына знянацку ўдарыў жанчыну нажом у вобласць спіны і хутка выйшаў з крамы, пакінуўшы спадарожніцу ляжаць на падлозе ў лужыне крыві.

Персанал гандлёвага пункта паведаміў пра здарэнне па тэлефоне міліцыі «102». Не больш за 10 хвілін спатрэбілася экіпажу аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС г. Мінска, каб нагнаць падазраванага. Пры затрыманні ён супраціўлення не аказаў. А калі даведаўся, што нанесеная сужыцельцы траўма вельмі сур'ёзная, прызнаўся ў зробленым і заявіў, што не жадаў такіх цяжкіх наступстваў. Нягледзячы на ўсе намаганні медыцынскіх работнікаў, якія некалькі дзён змагаліся за жыццё пацярпелай, жанчыну выратаваць не ўдалося...

41-гадовы мужчына раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Акрамя пазбаўлення волі, яго прымусова лячылі ад алкагольнай залежнасці. На момант здзяйснення злачынства мужчына ўхіляўся ад выплаты аліментаў на сваё непаўналетняе дзіця.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.