Вы тут

Смартфоны пазбаўляюць работнікаў сіл


Навукоўцы з Карэі рэкамендуюць людзям, якія моцна стамляюцца на працы, адключаць мабільны тэлефон на час абедзеннага перапынку.


Даследчыкі выявілі: работнікі, якія ў перапынку гулялі ў гульні на тэлефоне, стамляліся мацней за тых, хто хадзіў на шпацыр або чытаў кнігу. Яны часцей скардзіліся на выгаранне, знясіленне і эмацыянальнае спусташэнне ў другой палове дня. Спецыялісты лічаць: шматзадачнасць пры выкарыстанні смартфона, напрыклад адначасовае праслухоўванне музыкі і праверка электроннай пошты, адымае шмат сіл. Нават на чытанне навін на тэлефоне мы трацім больш энергіі, чым на азнаямленне з той жа інфармацыяй у газеце, бо нам даводзіцца ігнараваць рэкламу і розныя спасылкі ў артыкуле. Нельга забываць і пра нагрузку на вочы, шыю і плечы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.