Вы тут

Як адмовiцца ад дадатковых тэлеканалаў


У сваёй паштовай скрынi знайшоў цiкавы дакумент. I хоць паведамленне было надрукавана на бланку МТIС (ААТ «Мiнскiя тэлевiзiйныя iнфармацыйныя сеткi»), адсутнiчалi абавязковыя рэквiзiты. Па сутнасцi, пiсьмо без подпiсу i рэгiстрацыйных рэквiзiтаў з'яўляецца ананiмкай. Чытаем паведамленне: «Вам стаў даступны прагляд лiчбавых каналаў (больш за 60 тэлепраграм)». I далей — «кошт аналагавага пакета складзе ўсяго 64 740 рублёў у месяц i будзе выстаўляцца да аплаты ў рахунках-паведамленнях». Вось так я стаў «шчаслiвым» уладальнiкам не патрэбных мне яшчэ 40 каналаў, пры гэтым павiнен плацiць амаль у тры разы больш, чым дагэтуль! Вы можаце запярэчыць: не хочаш — не бяры. Але, як высветлiлася па тэлефоне, указаным у паведамленнi, адмовiцца ад «шчасця» не так проста. Трэба заплацiць яшчэ нейкiх 280 тысяч рублёў за нейкi фiльтр, каб не атрымлiваць не заказаную мной паслугу.

Уладзiмiр ЦIТКОЎ, г. Мiнск


Адказ на пiсьмо заяўнiка мы атрымалi з ААТ «Мiнскiя тэлевiзiйныя iнфармацыйныя сеткi». Друкуем яго са скарачэннямi.

«22.02.2005 года памiж ААТ «МТIС» i вамi быў заключаны абаненцкi дагавор, у адпаведнасцi з умовамi якога ААТ «МТIС» мае права павялiчваць колькасць праграм, што транслююцца, у аднабаковым парадку. Павелiчэнне колькасцi тэлевiзiйных праграм было праведзена падчас мадэрнiзацыi тэлевiзiйнай сеткi ў раёне. 19.02.2016 года было праведзена iнфармаванне абанентаў, якiя пражываюць па адрасах мадэрнiзаванай тэлевiзiйнай сеткi.

У вашым звароце ўказваецца на тое, што вышэйзгаданае паведамленне не змяшчае абавязковых рэквiзiтаў, подпiсу, што гаворыць пра тое, што паведамленне з'яўляецца ананiмкай. Аднак згодна з Дзяржаўным стандартам РБ СТБ 6.38-2004 «Унiфiкаваныя сiстэмы дакументацыi Рэспублiкi Беларусь. Сiстэма арганiзацыйна-распарадчай дакументацыi. Патрабаванi да афармлення дакументаў», дапускаецца выраб спецыяльных бланкаў для канкрэтных вiдаў арганiзацыйна-распарадчых дакументаў... Паведамленне, накiраванае на ваш адрас, змяшчае ўсе абавязковыя рэквiзiты, прадугледжаныя для гэтага вiду дакументаў. Улiчваючы вышэйпададзенае, указанне на тое, што паведамленне з'яўляецца ананiмкай, не адпавядае рэчаiснасцi...

...Згодна з загадам ААТ «МТIС» ад 26.02.2016 года №33, тарыф на паслугу па ўстаноўцы фiльтра, якi забяспечвае прапусканне тэлевiзiйнага метровага дыяпазону, складае 300 тысяч рублёў. Паслуга па ўстаноўцы фiльтра... прадастаўляецца са знiжкай, у адпаведнасцi з Парадкам прымянення знiжак з адпускных цэн (тарыфаў) на паслугi (работы), якiя прадастаўляюцца аператарам, наступным катэгорыям грамадзян: iнвалiдам I i II групы; пенсiянерам, якiя не маюць працаздольных родных, якiя сумесна пражываюць, i абавязаны утрымлiваць iх па законе.

Атрыманне знiжкi на паслугу асобным катэгорыям грамадзян адбываецца шляхам падачы ўласнiкам жылога памяшкання адпаведнай заявы па ўстаноўленай форме на iмя кiраўнiка ААТ «МТIС» i неабходнага пакета дакументаў: копii асабовага рахунку; арыгiнала i копii адпаведнага пасведчання (пенсiйнага, па iнвалiднасцi); копii дакумента, якiя пацвярджаюць адсутнасць факта сумеснага пражывання працаздольных родных.

Кошт паслугi з улiкам знiжкi складае 30 тысяч рублёў (з ПДВ). Абаненцкая плата за пакет, якi ўключае 25 праграм, складае 26 040 рублёў». На жаль, заяўнiк нiчога не паведамiў пра сябе дадаткова, таму рэдакцыя не можа меркаваць, цi трапляе грамадзянiн у пералiк катэгорый, якiм прадастаўляецца знiжка па ўстаноўцы фiльтра. Калi не, заплацiць за гэтую паслугу пры ранейшым жаданнi карыстацца мiнiмальным пакетам тэлевiзiйных праграм давядзецца поўны кошт.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.