Вы тут

Цэны працягваюць зніжацца


У сакавіку на спажывецкім рынку краіны зніжаны цэны на свежыя памідоры і агуркі, цытрусавыя, белакачанную капусту, бульбу, буракі, яблыкі, рыс, свініну, тэлевізары, электратавары і іншае, інфармуе Міністэрства гандлю, дадаючы, што рэзервы для такога зніжэння маюцца.


Пры гэтым рознічныя цэны ў Беларусі на спажывецкія тавары ў сярэднім больш чым на 15 працэнтаў ніжэйшыя, чым цэны ў Цэнтральнай федэральнай акрузе Расійскай Федэрацыі.

Разам з тым у мэтах безумоўнага выканання пастаўленай кіраўніком дзяржавы задачы па зніжэнні сабекошту выпускаемай прадукцыі не менш чым на 25 працэнтаў, з улікам умацавання ў сакавіку беларускага рубля да асноўных валют, Міністэрства гандлю лічыць, што арганізацыям-вытворцам і пастаўшчыкам неабходна правесці дадатковую работу па зніжэнні цэн на прадукцыю, што адпускаецца.

Неабходна адзначыць, што з пачатку года Міністэрствам гандлю праверана больш за 800 аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання, складзена і накіравана ў судовыя органы звыш 940 пратаколаў, прыменена штрафных санкцый на суму больш за 3,8 мільярда рублёў. Работа 185 аб'ектаў прыпынялася на тэрмін да 12 дзён.

rs@zviazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Ужо ў гэту нядзелю вырашыцца інтрыга

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг