Вы тут

Крокі да ўдасканалення


У Белтэлерадыёкампаніі адбылося першае пасяджэнне грамадска-кансультацыйнай рады тэлеканала «Беларусь2».

Рада з'яўляецца пастаянна дзеючым грамадска-назіральным органам пры Белтэлерадыёкампаніі, якая была спецыяльна створана для вывучэння і абагульнення меркаванняў тэлевізійнай аўдыторыі, а таксама для вывучэння грамадскіх ініцыятыў, што маюць дачыненне да дзейнасці тэлеканала.


На першым пасяджэнні ўдзельнікі абмеркавалі мэты і задачы грамадска-кансультацыйнай рады, а таксама разгледзелі шэраг пытанняў, сярод якіх — асвятленне конкурсу «Уладар сяла» на тэлеканале «Беларусь 2», прысутнасць тэмы прафілактыкі наркаманіі сярод моладзі ў праектах тэлеканала, узаемадзеянне па асвятленні Усебеларускага народнага сходу, асвятленне ўступнай кампаніі-2016 у эфіры «Беларусь 2» і іншыя. Увогуле асноўнымі задачамі рады з'яўляюцца планаванне інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх мерапрыемстваў, пошук аптымальных формаў супрацоўніцтва і ўнясенне прапаноў па стварэнні сумесных праектаў, накіраваных на рэалізацыю маладзёжнай палітыкі дзяржавы; вывучэнне і абагульненне думкі грамадзян, а таксама абмеркаванне грамадскіх ініцыятыў, звязаных з дзейнасцю тэлеканала «Беларусь 2»; арганізацыя і правядзенне кансультацый з экспертамі, спецыялістамі дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, прафесійных саюзаў, сродкаў масавай інфармацыі па пытаннях рэалізацыі канцэпцыі тэлеканала; унясенне прапаноў і рэкамендацый, накіраваных на фарміраванне станоўчага іміджу і ўдасканаленне дзейнасці тэлеканала «Беларусь 2», ажыццяўленне іншых функцый.

Узначаліла грамадска-кансультацыйную раду намеснік генеральнага прадзюсара генеральнага прадзюсарскага цэнтра Белтэлерадыёкампаніі Ганна Ялфімава. Намеснікам старшыні рады прызначана кіраўнік «Беларусь 2» Наталля Марынава. У склад рады ўвайшлі прадстаўнікі тэлеканала «Беларусь 2» і структурных падраздзяленняў медыяхолдынга, а таксама іншых дзяржаўных органаў і арганізацый: Мінгарвыканкама, РГА «Белая Русь», Савета Федэрацыі прафсаюзаў, Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ», МУС, Міністэрства адукацыі. На пасяджэнні рады могуць быць запрошаны эксперты і іншыя кансультанты, якія спецыялізуюцца ў сферах, суадносных з дзейнасцю тэлеканала, або ў пытаннях, вынесеных на пасяджэнне рады.

— Вынікам дзейнасці грамадска-кансультацыйнай рады тэлеканала «Беларусь 2» павінна стаць перспектыўнае планаванне, выпрацоўка аптымальных формаў супрацоўніцтва і аператыўнае вырашэнне пытанняў, звязаных з інфармацыйнай падтрымкай і стварэннем спецыяльных праектаў па асвятленні грамадскіх мерапрыемстваў, накіраваных на рэалізацыю маладзёжнай палітыкі дзяржавы, — сказала галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 2» Наталля Марынава.

У сваю чаргу, намеснік генеральнага прадзюсара Ганна Ялфімава адзначыла, што рашэнні рады носяць рэкамендацыйны характар і могуць быць улічаныя пры фарміраванні рэдакцыйнай палітыкі «Беларусь 2».

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.