Вы тут

"Мы рашалі ўраўненне з усімі невядомымі"


 

Свой Чар­но­быль ёсць прак­тыч­на ў кож­на­га, хто зна­хо­дзіў­ся на Го­мель­шчы­не ў кра­са­віц­кія дні 1986 го­да. Ёсць ён і ў Аляк­сея Ка­мая, які зай­маў па­са­ду пер­ша­га сак­ра­та­ра Го­мель­ска­га аб­ка­ма Ка­му­ніс­тыч­най пар­тыі. На ўзроў­ні воб­лас­ці гэ­та бы­ла пер­шая асо­ба. Усе ра­шэн­ні, якія пры­ма­лі­ся вы­ка­наў­чы­мі ор­га­на­мі, заў­сё­ды ўзгад­ня­лі­ся з пар­тый­ны­мі. Та­му пер­шы сак­ра­тар нёс пер­са­наль­ную ад­каз­насць пе­рад дзяр­жа­вай і гра­мад­ствам за кі­ра­ван­не ўсі­мі пра­цэ­са­мі жыц­ця­дзей­нас­ці. Аляк­сей Сця­па­на­віч на той мо­мант толь­кі ад­свят­ка­ваў пя­ці­дзе­ся­ці­год­дзе і быў уз­на­га­ро­джа­ны ор­дэ­нам Ле­ні­на.


Аляксей Камай (здымак зроблены ў красавіку 2016 года).

На пра­ця­гу на­ступ­ных 30 га­доў пас­ля чар­но­быль­скай ка­та­стро­фы ён шмат ана­лі­за­ваў усё, што зда­ры­ла­ся ў кан­цы кра­са­ві­ка, які пе­ра­вяр­нуў лё­сы дзе­сят­каў ты­сяч лю­дзей. Са­браў шмат да­ку­мен­таў, гу­та­рыў са мно­гі­мі спе­цы­я­ліс­та­мі. І да­гэ­туль ўпэў­не­ны: усё, што мож­на бы­ло зра­біць для лю­дзей у тых умо­вах і з на­яў­най ін­фар­ма­цы­яй, бы­ло зроб­ле­на. Ін­шая спра­ва, што пры­хо­дзі­ла­ся вы­ра­шаць за­да­чы, дзе "ік­соў" бы­ло за­над­та мно­га. Усё бы­ло ўпер­шы­ню.

— 27 кра­са­ві­ка, у ня­дзе­лю а сё­май га­дзі­не мне па­зва­ніў пер­шы сак­ра­тар Бра­гін­ска­га рай­ка­ма пар­тыі Ге­ор­гій Мі­ка­ла­е­віч Пань­коў. Ска­заў, што зда­ры­ла­ся ней­кая ава­рыя на атам­най стан­цыі. Яму пра гэ­та па­ве­да­міў баць­ка Ва­сі­ля Іг­на­цен­кі, па­жар­на­га, які пра­ца­ваў на ЧА­ЭС. На той мо­мант ён атры­маў апё­кі і быў да­стаў­ле­ны ў шпі­таль, дзе і па­мёр. Я ад­ра­зу па­тэ­ле­фа­на­ваў стар­шы­ні Са­ве­та Мі­ніст­раў Мі­ха­і­лу Ва­сіль­е­ві­чу Ка­ва­лё­ву. Ён мне ад­ка­заў, што з Кі­е­вам су­вя­зі ня­ма. Маў­ляў, ін­фар­ма­цыя нам па­сту­пае па ін­шых ка­на­лах, што ад­бы­ла­ся ава­рыя ў Чар­но­бы­лі. Шу­ка­ем ва­ры­ян­ты, як тэр­мі­но­ва вы­свет­ліць сі­ту­а­цыю, і та­ды бу­дзем вы­ра­шаць, што да­лей ра­біць. Спа­чат­ку Кі­еў утой­ваў ін­фар­ма­цыю, а по­тым і Маск­ва. Я па­тэ­ле­фа­на­ваў пер­ша­му сак­ра­та­ру ЦК Мі­ка­лаю Мі­кі­та­ві­чу Слюнь­ко­ву. Ён па­цвер­дзіў ін­фар­ма­цыю пра ава­рыю і ска­заў, што ця­пер фар­мі­ру­ец­ца гру­па для вы­ез­ду ў бок атам­най стан­цыі. Ка­жа: маш­та­бы не ве­даю, а Маск­ва ад­ка­заў не дае.

— Вы ту­ды па­ля­це­лі на вер­та­лё­це...

— Так. Як толь­кі пе­ра­ля­це­лі Бра­гін, ка­ман­дзі­ру па­сту­пі­ла за­ба­ро­на пад­ля­таць да Чар­но­бы­ля. Я па­чаў абу­рац­ца, але пі­лот вы­кон­ваў ка­ман­ду дыс­пет­ча­ра са стан­цыі. На­ват на ад­лег­лас­ці мы ба­чы­лі слуп по­лы­мя, клу­бы по­пе­лу і ды­му на мес­цы АЭС. Ва­ен­ныя не да­пус­ка­лі ні пад'­ез­даў, ні пра­лё­таў ту­ды. У Го­ме­лі ад­ра­зу пас­ля пер­шай вест­кі са­бра­лі­ся чле­ны бю­ро аб­ка­ма, і на зву­жа­ным па­се­джан­ні мы аб­мяр­коў­ва­лі ме­ры рэ­ага­ван­ня. За­тым гэ­тыя ра­шэн­ні да­во­дзі­лі­ся да ад­па­вед­ных мяс­цо­вых улад. Да кан­ца дня 27 кра­са­ві­ка і з 28-га на Го­мель­шчы­ну з Мін­ска пры­вез­лі ра­ды­я­мет­ры і ў гас­па­дар­ках, якія пры­ля­га­юць да Чар­но­быль­скай стан­цыі, бы­ло ад­кры­та 62 пунк­ты ра­ды­я­цый­на-хі­міч­на­га кант­ро­лю — пра­вя­ра­лі га­ма-вы­пра­мень­ван­не. Спа­чат­ку ж не бы­ло ні зо­ны ад­ся­лен­ня, ні зо­ны ад­чу­жэн­ня. Да­лі ка­ман­ду з 27 кра­са­ві­ка спы­ніць усе па­ля­выя ра­бо­ты ў гас­па­дар­ках ва­кол стан­цыі. 30 кра­са­ві­ка ў воб­ласць пры­ехаў Слюнь­коў. Аб­мяр­коў­ва­ла­ся пы­тан­не аб пры­няц­ці юры­дыч­на­га ра­шэн­ня аб ад­ся­лен­ні.

— Між тым ад­ся­лен­не рэ­аль­нае па­ча­ло­ся яшчэ 27 кра­са­ві­ка, і аб­са­лют­ная боль­шасць лю­дзей бы­ла ад­се­ле­на да афі­цый­най за­явы пра Чар­но­быль­скую ка­та­стро­фу.

— У той мо­мант нас пад­тры­ма­лі Слюнь­коў і Ка­ва­лёў. Але ж юры­дыч­на ні я, ні кі­раў­ніц­тва рэс­пуб­лі­кі на гэ­та не ме­лі пра­ва. Та­кія ра­шэн­ні маг­лі пры­мац­ца толь­кі з да­зво­лу кі­раў­ніц­тва дзяр­жа­вы. Та­ды гэ­та быў Са­вец­кі Са­юз. Спа­чат­ку, з 27-га, па­ча­лі вы­во­зіць толь­кі ця­жар­ных жан­чын і дзя­цей. Іх раз­мя­шча­лі ў шко­лах і пі­я­нер­скіх ла­ге­рах Ка­лін­ка­віц­ка­га, Ра­га­чоў­ска­га і ін­шых ра­ё­наў. Рай­спа­жыў­са­юз ар­га­ні­за­ваў бяс­плат­нае хар­ча­ван­не, а ме­ды­кі са­чы­лі за ста­нам зда­роўя. Іх та­ды вы­вез­лі ні­бы­та на ча­со­вы ад­па­чы­нак — да ра­шэн­ня ўсіх ар­га­ні­за­цый­ных пы­тан­няў. Гэ­та бы­ло зроб­ле­на да 30-га кра­са­ві­ка, ка­лі пра­гу­ча­ла афі­цый­ная за­ява пра чар­но­быль­скую ава­рыю. Мы ду­ма­лі, што ра­біць да­лей. Слюнь­коў з май­го ка­бі­не­та не­каль­кі ра­зоў вёў раз­мо­вы са стар­шы­нёй Са­ве­та Мі­ніст­раў СССР Мі­ка­ла­ем Іва­на­ві­чам Рыж­ко­вым. Той у пер­шыя май­скія дні быў у Чар­но­бы­лі. Ад­туль ён па­ве­да­міў, што пры­ня­та па­ста­но­ва аб ад­ся­лен­ні лю­дзей з трыц­ца­ці­кі­ла­мет­ро­вай зо­ны. За 2-3 мая з гас­па­да­рак ва­кол АЭС мы вы­вез­лі ўсіх лю­дзей, якія там жы­лі.

— Ка­лі ста­ла па­сту­паць рэ­аль­ная ін­фар­ма­цыя пра сі­ту­а­цыю ў Чар­но­бы­лі?

— Увесь час пас­ля ава­рыі ажыц­цяў­ля­ла­ся вы­ву­чэн­не уз­роў­няў ра­ды­я­цыі на тэ­ры­то­ры­ях ва­кол і маг­чы­мая за­ра­жа­насць на­сель­ніц­тва. Та­ды ра­зам пра­ца­ва­лі на­ву­коў­цы роз­ных да­след­чых уста­ноў Са­вец­ка­га Са­ю­за і Між­на­род­на­га агенц­тва па атам­най энер­гіі. Удзель­ні­ча­лі спе­цы­я­ліс­ты су­свет­най ар­га­ні­за­цыі ахо­вы зда­роўя, ву­чо­ныя Вя­лі­ка­бры­та­ніі, Гер­ма­ніі, Фран­цыі, Аме­ры­кі, Япо­ніі. І та­кім чы­нам з'я­ві­лі­ся пэў­ныя кры­тэ­рыі. Пы­тан­не ад­ся­лен­ня лю­дзей вы­ра­ша­ла­ся па двух кры­тэ­ры­ях. Адзін — тэ­ры­та­ры­яль­ная на­груз­ка на зям­лю. А дру­гі — па­ро­га­вая на­груз­ка на ар­га­нізм ча­ла­ве­ка. Зы­хо­дзі­лі з та­го, што мак­сі­маль­ная до­за­вая на­груз­ка — 10 бэр на ча­ла­ве­ка. Там, дзе па ста­не на 10 мая знеш­ні фон быў 5 мі­лі­рэнт­ген у га­дзі­ну, трэ­ба бы­ло лю­дзей тэр­мі­но­ва ад­ся­ляць. Бо ча­ла­век у гэ­тых умо­вах мог пе­ра­вы­сіць да­пу­шчаль­ны бар'­ер, на­браць до­зу звыш па­ро­га­вай. Га­ма-фон быў ужо пе­ра­вы­ша­ны і ў на­се­ле­ных пунк­тах Вет­каў­ска­га, Кар­мян­ска­га, Бу­да-Ка­ша­лёў­ска­га, Ча­чэр­ска­га, Доб­руш­ска­га ра­ё­наў. Што ты­чыц­ца тэ­ры­то­рый, толь­кі ў чэр­ве­ні 1987 го­да быў уста­ноў­ле­ны кан­чат­ко­вы па­рог зо­ны ад­ся­лен­ня. Бы­ло пры­ня­та, што за дро­там па­він­на быць усё, дзе за­бру­джа­насць 0,1 кю­ры па плу­то­ніі, 3 кю­ры па строн­цыі і 45 кю­ры па цэ­зіі. Ме­на­ві­та та­му трыц­ца­ці­кі­ла­мет­ро­вая зо­на не цыр­ку­лем пра­ве­дзе­ная, а вы­ве­ра­ная па гэ­тых па­ра­мет­рах.

Аляксей Камай (у цэнтры) з жыхарамі адной з вёсак Брагінскага раёна ў чэрвені 1987 года.

— Як іш­ло са­мае пер­шае ад­ся­лен­не лю­дзей?

— Гэ­та бы­ла са­праўд­ная бя­да. Хто пла­каў, хто ла­яў­ся, хто га­то­вы быў ра­за­рваць ўсіх. Ча­сам лю­дзі ад­маў­ля­лі­ся з'яз­джаць. Пры­е­дзеш у на­се­ле­ны пункт, возь­меш мік­ра­фон-"ма­цю­галь­нік", і кры­чыш, рас­тлу­мач­ва­еш. Хі­ба та­ды хто вы­мя­раў пло­шчу до­ма, які па­кі­даў? Ці ўзваж­ваў жы­вё­лу? Пы­та­лі: ха­та яко­га па­ме­ру? Шэсць на сем? Пі­шы. Коль­кі каш­туе? Мо­жа, 30 ты­сяч. За­пі­шы. Свін­ня коль­кі ва­жыць — 60 кг, ка­ро­ва — 450. Рас­пі­шы­ся. І ўсё. Ве­ры­лі ча­ла­ве­ку на сло­ва. А по­тым трэ­ба бы­ло да­біц­ца, каб ча­ла­ве­ку за ўсё гэ­та за­пла­ці­лі. А ка­лі ў чэр­ве­ні бы­ло дру­гое ад­ся­лен­не, а ў ве­рас­ні — трэ­цяе, там і ка­ро­ву ўжо ўзваж­ва­лі, і свін­ню, і дом аб­мя­ра­лі. Пас­ля ча­го ча­ла­век рас­піс­ваў­ся, што ён згод­ны з гэ­тым вы­мя­рэн­ня­мі, з гэ­тай ацэн­кай. По­тым, праў­да, бы­лі і тыя, хто скар­дзіў­ся, што яму ма­ла за­пла­ці­лі, бо су­се­ду — больш. Ка­рыс­та­ю­чы­ся сі­ту­а­цы­яй, мно­гія жыл­лё но­вае па­бу­да­ва­лі са­бе і дзе­цям. Мік­ра­ра­ён Ма­лі­наў­ка ў Мін­ску быў па­бу­да­ва­ны ме­на­ві­та для пе­ра­ся­лен­цаў. Ту­ды лю­дзі цэ­лы­мі вёс­ка­мі пе­ра­яз­джа­лі. Та­кім чы­нам іх дзе­ці па­шы­ры­лі жылп­ло­шчу, а мно­гія баць­кі зноў вяр­та­лі­ся ў чар­но­быль­скую зо­ну. А по­тым уну­каў яшчэ на ле­та пры­ма­лі. Я жорст­ка абу­раў­ся на гэ­ты конт. Усё гэ­та трэ­ба бы­ло пе­ра­жыць.

— Мно­гія пры­гад­ва­юць са­мы пер­шы ты­дзень пас­ля ава­рыі, у які ад­быў­ся вы­кід ра­дые­ак­тыў­на­га ёду і тыя за­ха­ды, якія не бы­лі пры­ня­тыя. Я маю на ўва­зе ўжы­ван­не спе­цы­я­лі­за­ва­ных ёдзіс­тых прэ­па­ра­таў, якія маг­лі б па­пя­рэ­дзіць уз­нік­нен­не ан­ка­ло­гіі шчы­та­па­доб­най за­ло­зы, якую сён­ня не­па­срэд­на звяз­ва­юць з Чар­но­бы­лем.

— Да­вай­це па-му­жыц­ку ад­ка­жу на гэ­тае пы­тан­не. Вось мы з ва­мі ве­да­ем, што пад ру­кой трэ­ба мець гэ­тыя прэ­па­ра­ты. Але ж звы­чай­ны ча­ла­век, які жы­ве за 10 км ад атам­най стан­цыі, ён што — тры­мае ёдзіс­ты ка­лій у за­па­се? Вя­до­ма, не. Па­коль­кі не бы­ла вы­пра­ца­ва­на дзяр­жаў­ная пра­гра­ма аба­ро­ны на­сель­ніц­тва ад ра­ды­я­цый­най на­груз­кі ў мір­ных умо­вах, ні­хто пра гэ­та не ду­маў. Па­він­ны быць і рэ­ка­мен­да­цыі, і таб­лет­кі на вы­па­дак ава­рыі. А гэ­та­га ж ні­чо­га не бы­ло. Хоць на Го­мель­шчы­не больш як 130 ты­ся­чам на­сель­ніц­тва гэ­тыя прэ­па­ра­ты да­лі. Але ж гэ­та ад­бы­ло­ся не 27-га ра­ні­цай, а на дзень-два паз­ней. Гэ­та за­над­та ма­ла і па коль­кас­ці, і з пунк­ту гле­джан­ня тэр­мі­наў пра­фі­лак­ты­кі. Ві­да­воч­на, што спаз­нен­не бы­ло.

— У тыя дні і ме­ся­цы бы­ло шмат лю­дзей, якія ах­вя­ра­ва­лі са­бой, аба­ра­ня­ю­чы ад ня­бач­най бя­ды жыц­цё ін­шых. Тыя, хто да­па­ма­гаў пе­ра­ся­лен­цам, ахоў­ваў ад ма­ра­дзё­раў, зай­маў­ся дэз­ак­ты­ва­цы­яй...

— А яшчэ тыя, хто зай­маў­ся ачыст­кай тэ­ры­то­рыі, бу­да­ваў мо­гіль­ні­кі ра­ды­я­цый­ных ад­хо­даў. Зда­ец­ца, мно­гія ў той час на­са­мрэч не ўсве­дам­ля­лі са­праўд­ны ўзро­вень не­бяс­пе­кі. Да та­го ж шмат хто не лі­чыў па­трэб­ным вы­кон­ваць і тыя ме­ры, якія ім рэ­ка­мен­да­ва­лі­ся. Я быў свед­кам, ка­лі лю­дзі скід­ва­лі адзен­не ў спя­ко­це, хоць гэ­та стро­га за­ба­ра­ня­ла­ся. Не ўсе вы­ка­рыс­тоў­ва­лі срод­кі аба­ро­ны для ды­хан­ня. Дзяр­жа­ва па­він­на вы­пра­цоў­ваць стра­тэ­гію, пад­трым­лі­ваць па­ра­дак і за­бяс­печ­ваць усім са­мым не­аб­ход­ным. Але ж шмат што за­ле­жыць ад са­мо­га ча­ла­ве­ка, які пра ся­бе так­са­ма па­ві­нен кла­па­ціц­ца.

— Трэ­ба ска­заць, што ў той час бы­лі і ін­шыя — хто меў толь­кі свой ін­та­рэс. Як скла­лі­ся лё­сы тых, хто тэр­мі­но­ва кі­даў усё і ад'­яз­джаў у ін­шыя мяс­ці­ны?

— Па­ні­кё­раў, якія кі­ну­лі­ся і бег­лі ад­сюль, ся­род ад­каз­ных асоб амаль не бы­ло. Адзін­кі. Хтось­ці кі­нуў і ад'­ехаў у ін­шую зо­ну, пры гэ­тым не зняў­ся з пар­тый­на­га ўлі­ку. Так, ён па­ру­шыў ста­тут. Праз тры ме­ся­цы яго вы­клю­ча­лі, як вы­быў­ша­га з пар­тыі — ка­лі ён на но­вым мес­цы не пі­саў за­яву, каб стаць на ўлік і тут — каб зняц­ца з улі­ку. Між тым ме­на­ві­та пас­ля ава­рыі рас­ла і коль­касць тых, хто ўсту­паў у ка­му­ніс­тыч­ную пар­тыю. Я па­куль не ве­даю ні­ко­га, хто б стаў шчас­лі­вым пас­ля та­го, як уцёк. Ад­на спра­ва, ка­лі лю­дзі ад'­яз­джа­лі не па сва­ёй во­лі, і ін­шая, ка­лі спа­ло­ха­лі­ся. Гэ­та як ад не­ба ада­рвац­ца і да зям­лі не да­стаць. На яго ж паў­сюль гля­дзяць як на ча­ла­ве­ка, які ў лю­бую хві­лі­ну мо­жа па­бег­чы зноў, не да­вя­ра­юць. А ка­лі та­кі па­чы­нае раз­ва­жаць пра Чар­но­быль, яго пы­та­юць: а што ты ве­да­еш? Ты ж ад'­ехаў ад­туль. Тыя, хто ўцёк, яны заў­час­на па­ста­ві­лі крыж на сва­ёй кар'­е­ры, у ад­роз­нен­не ад вы­му­ша­ных пе­ра­ся­лен­цаў. Пры­хо­дзі­лі да мя­не і тыя, хто пра­сіў­ся ад­пус­ціць. Я ка­заў — ка­лі лас­ка, пі­шы­це за­яву. Не тры­маў.

— Вам доў­га ста­ві­лі ў ві­ну пер­ша­май­скую дэ­ман­стра­цыю...

— ...На якую я вый­шаў ра­зам з жон­кай, дач­кой і сы­нам. На пло­шчы Ле­ні­на ў Го­ме­лі мы ўсе ра­зам ста­я­лі. З пунк­ту гле­джан­ня па­лі­ты­кі лепш бы дэ­ман­стра­цыі не бы­ло. Бо гэ­та ста­ла пад­ста­вай для па­лі­тыч­на­га га­му ва­кол яе. Усе ве­да­лі — на свя­та па­він­на быць дэ­ман­стра­цыя. А ка­лі б яе ад­мя­ні­лі, якая бы­ла б рэ­ак­цыя лю­дзей? Ці не бы­ло б боль­шай па­ні­кі? Хто ад­ка­жа на гэ­тыя пы­тан­ні сён­ня? Да­рэ­чы, га­ма-фон у Го­ме­лі ў май­скія дні 1986 го­да быў па­раў­наль­ным з тым, які сён­ня ў не­ка­то­рых на­се­ле­ных пунк­тах Бра­гін­ска­га, На­раў­лян­ска­га, Хой­ніц­ка­га ці Вет­каў­ска­га ра­ё­наў. У вёс­ках ля дро­ту, дзе лю­дзі жы­вуць, га­ма-фон знач­на вы­шэй­шы, чым быў та­ды ў Го­ме­лі. І яшчэ. На пра­цу лю­дзі да 1 мая ха­дзі­лі? Ха­дзі­лі. У пар­ку гу­ля­лі? Так. І буль­бу мно­гія ў тыя дні са­дзі­лі. Тое ж бы­ло і пас­ля 1 мая. І што, тры га­дзі­ны на дэ­ман­стра­цыі маг­лі паў­плы­ваць на іх стан зда­роўя? Та­ды па­ста­ві­лі пы­тан­не — хто вы­сту­піць на дэ­ман­стра­цыі з пра­мо­вай? Я ж і вы­сту­піў.

— Але ж вы на ёй не ка­за­лі ні­чо­га пра ава­рыю.

— Вя­до­ма, не, бо поў­най ін­фар­ма­цыі не меў. Ска­заць "неш­та зда­ры­ла­ся"? А да­лей што? Трэ­ба ж кан­крэт­на: як жыць да­лей. Да та­го ж на­за­ві­це мне та­го ву­чо­на­га-ра­дыё­ла­га, які б на­пя­рэ­дад­ні, нам, кі­раў­ні­кам, ска­заў: лі­чу, што ўзро­вень га­ма-фо­ну не да­зва­ляе пра­во­дзіць свя­точ­нае ме­ра­пры­ем­ства. Ні­хто ні­ко­лі не пра­па­на­ваў. Дык ча­го ж на ад­мі­ніст­ра­та­ра ве­шаць усіх са­бак? Я по­тым пы­таў мно­гіх на­ву­коў­цаў: вы ба­чы­лі, што нель­га лю­дзей са­бі­раць на дэ­ман­стра­цыю? Ад­каз­ва­юць — не, не ба­чы­лі. Ка­лі б не пра­во­дзі­лі тую дэ­ман­стра­цыю, маг­лі б ства­рыць па­ні­ку і не­кі­ра­ва­ную сі­ту­а­цыю. З па­зі­цыі пра­жы­тых га­доў лі­чу, што ўсе дзе­ян­ні бы­лі пра­віль­ны­мі.

Аляксей Камай (трэці справа)  з групай спецыялістаў і навукоўцаў у зоне адсялення.

— На па­чат­ку мая 1986 го­да ў Го­ме­лі ха­дзі­лі чут­кі пра паў­тор­ны вы­бух на ЧА­ЭС, які па­ві­нен ад­быц­ца...

— У ноч з 7 на 8 мая 1986 го­да на чац­вёр­тым рэ­акт­ры ЧА­ЭС атры­ма­ла­ся спы­ніць да­лей­шы ўздым тэм­пе­ра­ту­ры. У ін­шым вы­пад­ку мог бы ад­быц­ца тэр­ма­я­дзер­ны вы­бух. Та­ды б пе­ра­ста­лі іс­на­ваць і Го­мель, і Кі­еў, і Чар­ні­гаў... Знач­на па­цяр­пеў бы Мінск і мно­гія ін­шыя га­ра­ды. Тыя дні са­праў­ды бы­лі на­пру­жа­ны­мі. На шчас­це, дру­гі вы­бух змаг­лі па­пя­рэ­дзіць. Але пы­тан­не "што да­лей?" за­ста­ва­ла­ся га­лоў­ным. Я, ад­кры­ва­ючы 8 мая ўра­чыс­тае па­ся­джэн­не з на­го­ды Дня Пе­ра­мо­гі ў клу­бе чы­гу­нач­ні­каў у Го­ме­лі, ска­заў: "Дзя­куй Бо­гу, не зда­ры­ла­ся! Бо маг­ла быць бя­да". Нех­та ў за­ле крык­нуў: "Вось ця­пер вы так га­во­ры­це, а ва­шай сям'і тут даў­но ня­ма". Я ка­жу: "На­дзея Ва­сі­леў­на, устань­це, ка­лі лас­ка. Люд­мі­ла Іва­наў­на (гэ­та жон­ка Аляк­санд­ра Гра­хоў­ска­га, стар­шы­ні Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма), устань­це". Яны ўста­лі. Ці­шы­ня ў за­ле. Пы­тан­няў больш не бы­ло.

— Ка­за­лі так­са­ма, што ста­я­ла пы­тан­не пра ад­ся­лен­не Го­ме­ля.

— Гэ­та хлус­ня. Пы­тан­не пра ад­ся­лен­не Го­ме­ля ні­ко­лі не ста­ві­ла­ся. У па­літ­бю­ро ЦК КПСС аб­мяр­коў­ва­ла­ся пы­тан­не пра ад­ся­лен­не Бра­гі­на. Пра Хой­ні­кі і На­роў­лю — не аб­мяр­коў­ва­ла­ся. У той мо­мант, ка­лі іш­ла дэз­ак­ты­ва­цыя і аб­мяр­коў­ва­лі пы­тан­не па­ста­вак з Азер­бай­джа­на цэ­а­лі­таў. Гэ­та на­ту­раль­ныя мі­не­ра­лы, якія звяз­ва­юць цяж­кія ра­дые­нук­лі­ды. Не­ка­то­рую коль­касць іх за­вез­лі та­ды на Го­мель­шчы­ну. Імі вы­ра­та­ва­лі Хой­ні­кі, Бра­гін, На­роў­лю, зо­ны ў Вет­каў­скім ра­ё­не. Але гэ­та бы­ло вель­мі каш­тоў­нае за­да­валь­нен­не. Дум­кі та­ды ра­зы­шлі­ся. Бра­гін не ад­ся­лі­лі, але там зды­маў­ся верх­ні слой грун­ту і вы­во­зіў­ся ў мо­гіль­ні­кі. Да­лей гле­ба апра­цоў­ва­ла­ся хі­мі­ка­та­мі. У той час лю­дзям ужо на­са­лі­ла агуль­ная сі­ту­а­цыя ў кра­і­не. Толь­кі 14 мая Ге­не­раль­ны сак­ра­тар ЦК КПСС Мі­ха­іл Гар­ба­чоў па тэ­ле­ба­чан­ні ска­заў — так, гэ­та бя­да, гэ­та тра­ге­дыя, дзяр­жа­ва пры­мае за­ха­ды... А што пры­мае, ка­лі не бы­ло дзяр­жаў­най пра­гра­мы?

— За паў­го­да да Чар­но­бы­ля на Го­мель­шчы­не прай­шоў се­мі­нар-на­ра­да па пы­тан­нях ін­фар­ма­цыі на вы­па­дак маг­чы­мых тэх­на­ген­ных сі­ту­а­цый. Але ж, зда­ец­ца, ні­хто не ве­рыў, што та­кі сцэ­на­рый мо­жа здзейс­ніц­ца...

— Так, у ім удзель­ні­ча­лі гра­ма­дзян­ская аба­ро­на, вай­скоў­цы, кі­раў­ніц­тва го­мель­ска­га, чар­ні­гаў­ска­га і кі­еў­ска­га абл­вы­кан­ка­маў. Быў за­клю­ча­ны да­га­вор аб уза­е­ма­дзе­ян­ні па­між Го­мель­скім і Кі­еў­скім абл­вы­кан­ка­ма­мі. Быц­цам бы ўсё зда­ва­ла­ся зра­зу­ме­лым: як па­ве­да­міць і пра­ін­фар­ма­ваць. Ад­нак, ка­лі зда­ры­ла­ся тра­ге­дыя, ні­хто ні­я­кай ка­рыс­най ін­фар­ма­цыі не да­ваў. Да­рэ­чы, яшчэ ў 1969 го­дзе Ін­сты­тут бія­фі­зі­кі Ака­дэ­міі на­вук СССР прад­ста­віў ура­ду і гра­ма­дзян­скай аба­ро­не Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны СССР рэг­ла­мент дзе­ян­няў на вы­па­дак не­стан­дарт­ных сі­ту­а­цый на атам­ных стан­цы­ях. Але да­лей гэ­та­га не пай­шло. Дзяр­жаў­ная пра­гра­ма ра­ды­я­цый­най аба­ро­ны на­сель­ніц­тва пры­ня­та не бы­ла. Да­рэ­чы, у Бе­ла­ру­сі дзяр­жаў­ная пра­гра­ма па лік­ві­да­цыі на­ступ­стваў ава­рыі бы­ла пры­ня­та ў 1989 го­дзе. Та­ды ж уне­се­на пра­па­но­ва ў Са­вет Мі­ніст­раў СССР аб рас­пра­цоў­цы пра­гра­мы ра­ды­я­цый­най аба­ро­ны на­сель­ніц­тва на Укра­і­не і ў Ра­сіі па пры­кла­дзе Бе­ла­ру­сі. І толь­кі ў 1990 го­дзе яна бы­ла пры­ня­та ў маш­та­бах Са­ю­за. Між ін­шым, на поўд­ні Го­мель­шчы­ны ў 1988 го­дзе па­ча­лі бу­да­ваць ма­гіст­раль­ны га­за­пра­вод, ад яко­га пай­шлі ад­во­ды на 250 км. І гэ­та зня­ла мно­га праб­лем на­сель­ніц­тва, бо ў нас за­бру­джа­ныя драў­ні­на і торф. А ў той час атры­ма­ла­ся га­зі­фі­ка­ваць вя­лі­кую част­ку Го­мель­скай воб­лас­ці.

— Прай­шло 30 га­доў, і ця­пер во­пыт лік­ві­да­цыі той атам­най ава­рыі ак­тыў­на вы­ву­ча­ец­ца ва ўсім све­це. Як вы лі­чы­це, якія асноў­ныя ўро­кі Чар­но­бы­ля?

— Вы­ра­ша­ны пы­тан­ні кант­ро­лю за зда­роў­ем лю­дзей, ме­ды­цын­ска­га аб­слу­гоў­ван­ня, вы­ка­на­на шмат са­цы­яль­ных за­дач. Але ёсць за­бру­джа­ная зо­на, дзе лю­дзі жы­лі і бу­дуць жыць. Да 30% цэ­зію-137 у ар­га­нізм ча­ла­ве­ка трап­ляе праз ка­ра­нё­вую сіс­тэ­му рас­лін. Зна­чыць, важ­на вы­рошч­ваць "пра­віль­ныя" рас­лі­ны, якія менш на­коп­лі­ва­юць ра­ды­я­цыю. Важ­на вы­кон­ваць тэх­на­ло­гіі і вы­ка­рыс­тоў­ваць пэў­ныя ўгна­ен­ні. Каб урэш­це рас­лін­ная пра­дук­цыя ме­ла гра­ніч­на да­пу­шчаль­ныя нор­мы.

— Мне зда­ец­ца, што гэ­та ўсё ўжо за­сво­і­лі і пры­мя­ня­юць тыя, хто за­стаў­ся жыць і пра­ца­ваць на гэ­тых зем­лях.

— Так, ад­нак ас­тат­нія 70% лю­дзі атрым­лі­ва­юць ад раз­но­су пы­лу. У абе­дзен­ны пе­ра­пы­нак му­жы­кі на сель­гас­ра­бо­тах у по­лі не­як вы­мы­лі, а то і вы­цер­лі ру­кі і ядуць. А трэ­ба кож­ны раз вы­мыц­ца доб­ра і адзен­не вы­трас­ці. І аба­вяз­ко­ва пас­ля пра­цы на ма­шын­ным два­ры душ пры­няць. Пы­тан­ні вы­твор­чай гі­гі­е­ны і са­ні­та­рыі па­він­ны быць ад­ны­мі з га­лоў­ных у ра­бо­це з на­сель­ніц­твам, якое жы­ве ў зо­не ўздзе­ян­ня ма­лых доз ра­ды­я­цыі. Кі­раў­ні­кі па­він­ны са­чыць за гэ­тым піль­на і ства­раць усе ўмо­вы, каб да мі­ні­му­му звес­ці гэ­тыя ры­зы­кі для лю­дзей. Што ты­чыц­ца азда­раў­лен­ня дзя­цей, я лі­чу, што яно па­він­на пра­во­дзіц­ца толь­кі ў на­шых ці на­блі­жа­ных да іх клі­ма­тыч­ных умо­вах. Трэ­ба ў Бе­ла­ру­сі мець уста­но­вы і стан­дар­ты ў тым лі­ку хар­ча­ван­ня, якія за­бяс­печ­ва­юць пра­цэс ра­ды­я­цый­най аба­ро­ны і азда­раў­лен­ня тых, хто пра­жы­вае ў чар­но­быль­скай зо­не. У япон­цаў ёсць апа­рат, які пры­кла­да­ец­ца да эма­лі зу­боў і ад­ра­зу ж па­каз­вае унут­ра­ную ра­ды­я­цый­ную на­груз­ку ча­ла­ве­ка. Прай­шлі га­ды, і мы па­ды­шлі да та­го, каб вы­мя­раць не ка­лек­тыў­ную, а ін­ды­ві­ду­аль­ную на­груз­ку. Ха­чу ска­заць на­конт гу­та­рак пра рост ан­ка­ло­гіі. Ёсць ме­ды­цын­скія спе­цы­я­ліс­ты: ра­дыё­ла­гі, эн­да­кры­но­ла­гі, ге­ма­то­ла­гі, якія здоль­ныя свое­ча­со­ва вы­явіць і вы­зна­чыць: за­хвор­ван­не звя­за­на з атры­ма­най ра­ды­я­цый­най на­груз­кай ці не. Бо паў­сюль жа чу­еш: "Што вы хо­ча­це, тут жа Чар­но­быль". Спе­цы­я­ліс­ты па­він­ны ад­каз­ваць на пы­тан­не, што ра­біць, каб ства­раць пры­маль­ныя ўмо­вы жыц­ця.

Фо­та Яў­ге­на Пя­сец­ка­га.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.