Вы тут

Чый бізнес «выжыве» ў новым сезоне?


Больш за 800 удзельнікаў з усіх куткоў Беларусі падалі заяўкі на ўдзел у другім сезоне праекта «Мой бізнес».


Прыём заявак на ўдзел у другім сезоне рэаліці-шоу «Мой бізнес» на тэлеканале АНТ завяршыўся 22 красавіка 2016 года. Анкеты з апісаннем сваіх бізнес-планаў прадставілі 816 прадпрымальнікаў ва ўзросце ад 18 да 67 гадоў з розных рэгіёнаў Беларусі. Рэдактары праекта і каманды ментараў адзначылі вялікую колькасць сацыяльных і адукацыйных бізнес-ідэй, новыя арыгінальныя распрацоўкі ў сферы вытворчасці прадуктаў харчавання, будаўнічых матэрыялаў, мэблі, а таксама інавацыі ў галіне ІT-тэхналогій і дызайну.

Папярэдні адбор прайшлі 60 удзельнікаў. Ментарам былі прадстаўлены самыя перспектыўныя ідэі: ад падводнай лодкі на траіх да матрацаў, здольных вытрымаць любое полымя.

Давесці перавагу сваіх праектаў трэба будзе не толькі пачаткоўцам, але і дасведчаным прадпрымальнікам. Наперадзе ў іх некалькі месяцаў карпатлівай працы пры падтрымцы ўплывовых бізнесменаў. Як адзначае Міраніка Март, галоўны рэдактар рэаліці-шоу: «У гэтым сезоне, абмяркоўваючы анкеты, звярталі ўвагу не толькі на эканоміку праекта і перспектывы яго развіцця ў тэлевізійным фармаце, але і на сацыяльны складнік, на місію канкрэтнага прадпрымальніка і на тое, якую рэальную праблему вырашае яго бізнес».

А чые ідэі будуць рэалізаваныя? Хто пройдзе ў фінал праекта «Мой бізнес»? Гэтыя пытанні пакуль што адкрытыя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.