Вы тут

Бульбяныя тарталеткі


Спатрэбіцца: бульба — 8 шт., курынае філе — 700 г, маянэз — 200 г, часнок — 3 зубчыкі, сыр цвёрды — 150 г, зялёная цыбуля — пучок, соль, перац, алей.

  • Курынае філе нарэзаць сярэднімі кубікамі.
  • У патэльню наліць вады (прыблізна шклянку), дадаць маянэз і выкласці кавалачкі курынага філе. Пасаліць, паперчыць.
  • Тушыць пад вечкам 30 хвілін.
  • Дадаць нарэзаны часнок.

Начынка для тарталетак гатовая.

  • Бульбу абабраць і надзерці на буйной тарцы, пасаліць і паперчыць.
  • Формачкі для кексаў (лепш з антыпрыгарным пакрыццём) добра прамазаць алеем. Выкласці надзёртую бульбу ў форме кошыкаў. У сярэдзіну — начынку з курыцы.
  • Ставім у разагрэтую духоўку (тэмпература ~ 240 градусаў). Пакуль тарталеткі знаходзяцца ў духоўцы, надзіраем сыр і рэжам зялёную цыбулю.
  • Сыр і цыбулю змешваем.
  • Праз 20—25 хвілін дастаём тарталеткі з духоўкі і пасыпаем зверху сырам з цыбуляй.
  • Яшчэ раз адпраўляем іх у духоўку хвілін на 5—10.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.