Вы тут

Праверка на трываласць


З 20-га па 22 мая на палігоне 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл праходзіць ваенна -спартыўная патрыятычная гульня «Супрацьстаянне ».


Ужо другі год запар новы фармат спартыўных спаборніцтваў збірае ў Брэсце карпаратыўныя каманды банкаў і кампаній ІТ-сферы з усёй краіны. На працягу трох дзён моладзь будзе даказваць адзін аднаму не толькі, хто з іх самы хуткі і смелы, а і наколькі яны падкаваныя ў арыентацыі на мясцовасці, стральбе, аказанні медыцынскай дапамогі. Пераможца вызначыцца ў ходзе этапаў «Падрыхтоўка да бою», «Баявы дух» і «Праверка на трываласць».

Як адзначыў намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл па ідэалагічнай рабоце палкоўнік Сяргей АНДРЭЕЎ, спартыўнае спаборніцтва «Супрацьстаянне» — не проста гульня, а цэлы праект, мэта якога — фарміраванне лаяльных адносін да арміі і ўмацаванне сувязяў паміж Узброенымі Сіламі і грамадзянскай супольнасцю.

kanyuta@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.