26 Верасень, серада

Вы тут

У чым пайсці на выпускны


Гэтае пытанне хвалюе старшакласнікаў, бадай, не менш, чым школьныя экзамены і цэнтралізаванае тэсціраванне. Як апрануцца, каб выглядаць ярка, стылёва і каб праз пяць гадоў не было сорамна за сваё фота? У падрабязнасцях вячэрняга дрэс-кода разбіраемся з маладымі дызайнерамі брэнда Zіbra Дарынай ВАДАП'ЯНАВАЙ і Аляксандрай ЖУК.


Мод­ны ва­ры­янт — кас­цюм у клет­ку.

Касцюм — па памеры

Пачнем з хлопцаў. Дарына раіць ім паглядзець, як апранаюцца «зоркі» на выхад, і ўзяць штосьці з гэтага сабе на заметку. Строгі дзелавы касцюм пакіньце для экзаменацыйнай камісіі, а для выпускнога лепш выбраць цікавыя колеравыя спалучэнні. Напрыклад, сіні пінжак з пясочнымі штанамі, касцюм у клетку. Калі каляровы камплект не надта падабаецца, то варыянт «тотал блэк» (цалкам чорны) таксама падыдзе.

Джынсы на такім мерапрыемстве будуць глядзецца недарэчна, гэта ўсё ж такі паўсядзённае адзенне. Ад бліскучых касцюмаў і шырокіх каралавых гальштукаў таксама адмоўцеся.

— Усё павінна гарманіраваць. Памятайце, што да кожнага каўнерыка пасуе пэўны гальштук. Рукавы кашулі мусяць выглядаць з-пад пінжака на два сантыметры. Трэба правільна падабраць памер: часта хлопцы пераацэньваюць свой аб'ём у плячах, думаюць, што яны вялікія і натрэніраваныя, — кажа Дарына.

Што да абутку, то ідэальным варыянтам будуць туфлі ці брогі (чаравікі ў дзірачкі). Ніякіх макасінаў. Красоўкі, якія цяпер модна насіць пад касцюмы, таксама не падыдуць: яны хоць і выглядаюць стыльна, але ніякага дачынення да вячэрняга дрэс-кода не маюць. Пры падборы абутку ўлічвайце колеравую гаму — нельга пад шэрыя штаны надзець карычневыя туфлі.

— Фантазію ўключаць не трэба, — раіць Дарына. — Усё ўжо за вас прыдумана. Лепш проста добра апрануцца, чым праз колькі гадоў з жахам успамінаць і саромецца свайго выгляду.

Забудзьцеся на гарсэты

Калі казаць пра дзяўчат, дызайнеры смяюцца, што тыя звычайна дзеляцца на два лагеры: адны хочуць быць на выпускным разняволенымі і дарослымі, іншыя — стаць прынцэсамі. Апошні варыянт у прынцыпе неблагі. Пышныя спадніцы, сукенкі да падлогі ці з невялікім шлейфам заўсёды да месца на ўрачыстых мерапрыемствах. Уборы жамчужнага тону, з карункамі ці кветкавым прынтам таксама наблізяць вас да вобразу прынцэсы.

У пыш­най спад­ні­цы бу­дзе­це ад­чу­ваць ся­бе прын­цэ­сай.

А вось ператварацца ў дарослую жанчыну і надзяваць занадта адкрытую сукенку не варта.

— Лепш, наадварот, падкрэсліць сваю свежасць і маладосць. Цяпер у модзе натуральнасць, — заўважае Аляксандра. — А стварыць сексуальнасць можна альтэрнатыўнымі метадамі, за кошт шматслойнасці, карункаў. Калі глыбокі выраз, то на спіне.

Гарсэты і міні-спадніцы — дакладна не. Папулярныя не першы сезон камбінезоны таксама пакіньце для іншага мерапрыемства: такі ўбор выглядае строга і можа прыбавіць узросту. Звярніце ўвагу на матэрыял, з якога пашыты ўбор. У сінтэтыцы ў перапоўненай актавай зале і на танцпляцоўцы будзе горача. Лепш узяць бавоўну, шоўк, сацін.

Калі хочацца выглядаць арыгінальна і вылучацца сярод астатніх выпускніц, можаце паўтарыць вобраз куміра з кіно.

— Я на свой выпускны выбрала стыль Мэрылін Манро, — успамінае Аляксандра. — Было і незвычайна, і элегантна адначасова, бо гэтая жанчына ў свой час з'яўлялася іконай стылю. Пераглядзіце любімы фільм, знайдзіце сукенку, падобную да той, што носіць у кадры гераіня, зрабіце такую ж прычоску і будзеце ведаць, што гэта ўдала, бо ўжо праверана.

Су­кен­ка да пад­ло­гі на ўра­чыс­тых ме­ра­пры­ем­ствах заў­сё­ды ў тэ­му.

Трэнды ж у вячэрняй модзе асабліва не змяняюцца. Прыталены сілуэт заўсёды лічыўся самым прыгожым.

— Мне здаецца, убор на выпускны мусіць быць сціплым і элегантным. Простая лёгкая сукенка з мінімальным дэкорам — найлепшы варыянт, — кажа Дарына. — А пры выбары колеру і фасону не варта прытрымлівацца нейкіх трэндаў: перавагу трэба аддаваць таму, што пасуе канкрэтна табе.

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Ніякіх міні і макасінаў!

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра найбольш значныя законапраекты

Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра найбольш значныя законапраекты

 «Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам супрацьстаяць няпростым выклікам часу».

Грамадства

Як у Беларусі абясшкоджваюць боепрыпасы

Як у Беларусі абясшкоджваюць боепрыпасы

​Колішняя Беларуская ваенная акруга лічылася адной з самых магутных у СССР.

Грамадства

Шчырая размова з вядомым педагогам пра бацькоўскія сумненні і страхі

Шчырая размова з вядомым педагогам пра бацькоўскія сумненні і страхі

«Калі ў вас адкрыўся рот, каб накрычаць на дзіця, спыніцеся хоць на секунду…» 

Грамадства

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Этнафэст стаў вядомым далёка за межамі Беларусі.