Вы тут

Докшыцкі раён занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару


Алег Пінчук, старшыня Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта​: «Тое, што раён занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару — вынік напружанай працы не аднаго дня».


— У раёна ёсць канкрэтныя дасягненні па некалькіх кірунках. Напрыклад, ён займае адно з лідзіруючых у краіне месцаў па выкарыстанні мясцовых відаў паліва — прыкладна на 90%. А газ ужываем толькі ў экстранных выпадках зімой...

Шмат робіцца па навядзенні парадку на зямлі, таму ў нас практычна няма пустых і закінутых дамоў. Пры гэтым у раёне больш за 280 населеных пунктаў! Ва ўсіх кожны чацвер наводзім парадак. Такім чынам праводзім наш рэгіянальны так званы чысты чацвер. Прэзідэнт даручыў кіраўнікам улады да кожнага населенага пункта ставіцца, як да сваёй роднай вёскі, двара і дома, дзе нарадзіўся і вырас. Так мы і робім.

У нас таксама вельмі развітая нарыхтоўка дзікарослай прадукцыі: грыбоў і ягад. 500 тон за сезон здаюць больш за 90 нарыхтоўшчыкаў. Гэта дзейнасць — экалагічна перспектыўны кірунак.

Шмат жыхароў займаюцца аграэкатурызмам. Людзі здалёк прыязджаюць да нас аднавіць сілы, адпачыць і атрымаць асалоду ад прыгажосці ў лясах, на берагах вадаёмаў...

Упэўнены, што высокая ацэнка нашай дзейнасці паспрыяе таму, каб прыкласці яшчэ больш намаганняў для развіцця раёна і роднай краіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.