Вы тут

Шчыра з народам гутарку весцi


У нашай дзяржаве стала ўжо традыцыяй раз на пяць гадоў раiцца з народам аб тым, якiм шляхам iсцi далей, праз яго выбраных прадстаўнiкоў. Усебеларускi народны сход, якi ўпершыню быў склiканы па iнiцыятыве Прэзiдэнта краiны дваццаць гадоў таму, сёння спраўдзiўся як унiкальны iнстытут народаўладдзя. Сёлета ён сабраўся пяты раз i чаканнi ад яго дакладныя: павiнен быць вызначаны курс краiны на наступнае пяцiгоддзе, прыярытэты яе развiцця. Агучаная ў асноўных палажэннях праекта Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны на 2016—2020 гады галоўная мэта — павышэнне якасцi жыцця насельнiцтва на аснове росту канкурэнтаздольнасцi эканомiкi, прыцягнення iнвестыцый i iнавацыйнага развiцця. Для дасягнення пастаўленых мэт развiццё краiны будзе грунтавацца на такiх прыярытэтах, як iнвестыцыi, занятасць, экспарт, iнфарматызацыя, моладзь.

Удзельнiкамi мерапрыемства сталi 2,5 тыс. чалавек. На форуме сабралiся прадстаўнiкi ўсiх слаёў грамадства: рабочыя, працаўнiкi вёскi, работнiкi сацыяльна-культурнай сферы i СМI, вайскоўцы, прадпрымальнiкi, студэнты, навучэнцы сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, пенсiянеры. Сярод дэлегатаў сходу таксама кiраўнiкi органаў дзяржаўнага кiравання, прадпрыемстваў i арганiзацый, парламентарыi, дэпутаты мясцовых Саветаў, прадстаўнiкi палiтычных партый, грамадскiх аб'яднанняў. На форум запрошана каля 150 гасцей, у тым лiку амаль 100 — з-за мяжы.

У час Усебеларускага народнага сходу з дакладам выступiў Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў вынiкi i перспектывы сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны на сучасным этапе, абазначыў праблемныя пытаннi i шляхi iх вырашэння. У выступленнi былi закранутыя таксама пытаннi знешняй палiтыкi Беларусi, наладжвання ўзаемавыгадных партнёрскiх адносiн з рознымi краiнамi i iнтэграцыйнымi аб'яднаннямi.


Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.