Вы тут

Гульня, не вартая свечак


«...Я таксама з тых, каго называюць разлучнiцамi. Пяць гадоў таму адбiла чужога мужа, двое дзяцей засталiся без бацькi, жонка трапiла ў бальнiцу з гiпертанiчным крызам... Я не настойвала на шлюбе, ён сам сказаў: «Калi я застануся з iмi, шчаслiвым не будзе нiхто».

Мiнуў час, страсцi ўляглiся. У нас нарадзiлася дачка. Пачалiся звычайныя праблемы: кватэра, праца, грошы... Ён падтрымлiвае кантакты з дзецьмi ад першага шлюбу, часам тэлефануе былой жонцы: то пра здароўе спытае, то сваякам прывiтанне перадасць, то дапамогу прапануе... Знешне я на гэта рэагую спакойна, хоць унутры ўсё закiпае. Ды i ён часта зрывае на мне свой дрэнны настрой або проста са мной не размаўляе... I я ўсё часцей думаю: а навошта мы «заварылi» ўсё гэта? Каханне не можа доўжыцца вечна, i рана цi позна даводзiцца канстатаваць — ты яму не патрэбна або патрэбна не так, як раней. I дзеля гэтага я некалi пайшла на злачынства — разбурыла чужую сям'ю?..

Вiка, г. Гомель».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.