Вы тут

Дзве траціны французаў выказаліся супраць выхаду з ЕС


64% французаў не жадалі б выхаду краіны з Еўрасаюза. Пра гэта сведчаць вынікі апытання грамадскай думкі інстытута Odoxa, апублікаваныя 24 чэрвеня.


Фота Reuters

Пры гэтым 35% апытаных хацелі б, каб Францыя пакінула Еўрасаюз.

Аўтары апытання адзначаюць, што за два месяцы колькасць французаў, якія жадаюць выхаду з ЕС, вырасла на 7%.

Сярод прыхільнікаў вельмі правага Нацфронта 77% выказваюцца за выхад з ЕС. Пры гэтым 76% прыхільнікаў левых поглядаў - за захаванне краіны ў саюзе.

Апытанне праводзілася 23 і 24 чэрвеня сярод 1011 чалавек ва ўзросце больш за 18 гадоў.

ru.rfi.fr

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.