Вы тут

Унікальны ціс узростам больш за 4 тысяч год знойдзены ў Турцыі


Навукоўцы ацанілі ў 4112 гадоў ўзрост унікальнага ціса, знойдзенага нядаўна ў правінцыі Зонгулдак на паўночным захадзе Турцыі.


Фота plants-club.ua

Як паведаміла газета Hurriet, дрэва-патрыярх будзе абвешчана "нацыянальным помнікам", да яго будуць пракладзены турыстычныя маршруты. Крона ціса узвышаецца над зямлёй на 26,5 метра, а дыяметр ствала складае 2,4 метра.

Дрэва, якое, калі верыць навукоўцам, уваходзіць у пяцёрку самых старажытных з існуючых цяпер на планеце, было знойдзена ў лясах Джумелі на вышыні звыш за 1600 метраў над узроўнем мора. Там і раней знаходзілі цісы, якія налічваюць 300-500 гадоў. Аднак вывучэнне часцін знаходкі, адпраўленых на факультэт лесаводства Тэхналагічнага ўніверсітэта Карадэніз, прывяло да высноў, якія пераўзышлі ўсе чаканні: атрымліваецца, што ціс з Джумелі старэйшы за Вавілонскае царства ў Міжрэччы.

"Гэта дрэва - адзінае, што засталося на тэрыторыі Анатоліі з часоў бронзавага веку", - кажа міністр лясной гаспадаркі і водных рэсурсаў Турцыі Вейсель Эроглу.

Батанікі мяркуюць, што дрэва зможа пражыць яшчэ чатыры тысячы гадоў, калі чалавек не нанясе яму шкоды.

ТАСС

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.