Вы тут

Пайшоў з жыцця народны артыст СССР Расціслаў Янкоўскі


Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага.


Фота: БЕЛТА

"Вялікае гора напаткала ўсіх нас - сёння пайшоў з жыцця цудоўны чалавек, вялікі акцёр - народны артыст СССР Расціслаў Іванавіч Янкоўскі", - гаворыцца ў паведамленні.

Яго смерць - вельмі цяжкая і незаменная страта для сям'і, для сяброў і для мільёнаў прыхільнікаў яго таленту, велізарная страта для мастацтва, служэнню якому ён прысвяціў усё сваё жыццё.

"Вялікі акцёр заўсёды будзе жыць у ролях, а добры і шчыры, адкрыты і светлы, унікальны, мужны чалавек - назаўжды застанецца ў сэрцах родных і сяброў, у памяці мільёнаў людзей, для якіх ён быў, ёсць і будзе кумірам", - адзначылі ў тэатры.

Грамадзянская паніхіда адбудзецца 28 чэрвеня ў 10.00 на Вялікай сцэне тэатра.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.