Вы тут

За крыху цёп­лень­кія батарэі можна будзе не плаціць


Згод­на з ад­па­вед­най па­ста­но­вай ад 30 чэр­ве­ня, ка­лі асноў­ныя ка­му­наль­ныя па­слу­гі ака­за­ны з не­да­хо­па­мі ці зу­сім не бы­лі ака­за­ныя спа­жыў­цу, пе­ра­раз­лік ажыццяўляец­ца з дня па­ступ­лен­ня вус­на­га ці пісь­мо­ва­га зва­ро­ту апош­ня­га да выканаўцы. Пе­ра­лік асноў­ных жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных па­слуг да­поў­не­ны па­слу­га­мі па са­ні­тар­ным утры­ман­ні да­па­мож­ных па­мяш­кан­няў жы­ло­га до­ма, тэх­ніч­ным абслугоўванні ліф­та, абы­хо­джан­ні з цвёр­ды­мі ка­му­наль­ны­мі ад­хо­да­мі.


Пе­ра­раз­лік за ня­якас­ныя па­слу­гі па тэх­ніч­ным аб­слу­гоў­ван­ні і са­ні­тар­ным утры­ман­ні дапа­мож­ных па­мяш­кан­няў жы­ло­га до­ма (вес­ты­бю­ляў, ка­лі­до­раў, лес­віч­ных мар­шаў і пляцовак, ліф­та­вых хо­лаў і да т.п.) у да­чы­нен­ні да гру­пы спа­жыў­цоў ро­біц­ца з дня па­ступ­лен­ня вус­на­га ці пісь­мо­ва­га зва­ро­ту ад­на­го з іх.

Ка­лі па­слу­гі па во­да­за­бес­пя­чэн­ні, во­да­ад­вя­дзен­ні (ка­на­лі­за­цыі), га­за-, элект­ра-, цеплазабес­пя­чэн­ні, тэх­ніч­ным аб­слу­гоў­ван­ні ліф­та, абы­хо­джан­ні з цвёр­ды­мі ка­му­наль­ны­мі адхода­мі не бы­лі ака­за­ныя або іх вы­ка­нан­не ме­ла пе­ра­пы­нак больш за 24 га­дзі­ны, пе­ра­раз­лік пры ад­сут­нас­ці пры­бо­раў улі­ку ажыц­цяў­ля­ец­ца на су­му, якая роў­ная кош­ту аб'­ёму паслу­гі, якая не бы­ла ака­за­на. Аб'­ём па­слу­гі ў та­кім вы­пад­ку раз­ліч­ва­ец­ца зы­хо­дзя­чы з нар­ма­ты­ву спажыван­ня, коль­кас­ці спа­жыў­цоў ці агуль­най пло­шчы жы­лых па­мяш­кан­няў, а так­са­ма тэр­мі­ну ад­сут­нас­ці ка­му­наль­най па­слу­гі. Пе­ра­раз­лік пла­ты за аб­слу­гоў­ван­не і ўтры­ман­не да­па­мож­ных па­мяш­кан­няў ро­біц­ца зы­хо­дзя­чы з удзель­най ва­гі іх кош­ту ў складзе што­ме­сяч­най пла­ты і тэрмі­ну па­ру­шэн­ня.

Па­ста­но­вай Саў­мі­на так­са­ма за­цвер­джа­ны пе­ра­лік да­дат­ко­вых жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных па­слуг: уста­ноў­ка і аб­слу­гоў­ван­не да­ма­фо­наў, сіс­тэм ві­дэа­на­зі­ран­ня, ар­га­ні­за­цыя ра­бо­ты і ўтры­ман­ня вах­цё­раў, арэн­да і за­ме­на ды­ва­но­вых па­крыц­цяў, доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не і азеляненне пры­да­ма­вых тэ­ры­то­рый.

Акра­мя та­го, га­ран­тыя на ра­бо­ты, якія бы­лі вы­ка­на­ны пад­час ка­пі­таль­на­га ра­мон­ту, павя­ліч­ва­ец­ца з двух да пя­ці га­доў.

Сяр­гей КУР­КАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Са­вет Мі­ніст­раў удак­лад­ніў па­ра­дак пе­ра­раз­лі­ку за ня­якас­ныя жыл­лё­ва-ка­му­наль­ныя па­слу­гі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.