Вы тут

З любоўю да... піўнога жывата


У рамках рэкламнай кампаніі аднаго нямецкага вытворцы піва некалькі мужчын з выпнутымі жыватамі спарадыравалі цяжарных жанчын, якія любяць рабіць такія ж фотасесіі, піша Mashable.


Усе ўдзельнікі здымкаў сфатаграфаваны ў характэрнай для цяжарных жанчын позе — адной рукой яны прытрымліваюць жывот, а другой затуляюць грудзі. Такім чынам мужчыны з гумарам паказалі далікатнае і трапяткое стаўленне да выніку свайго ўжывання піўных напояў, параўнаўшы гэтыя пачуцці з любоўю маці да дзіцяці. Слоганам кампаніі стала фраза, якая характарызуе прадукцыю дасціпнага вытворцы піва: «Зварана з любоўю».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.