Вы тут

Цікавыя факты аб мужчынах, якія карысна ведаць жанчынам


Мужчына з Марса, жанчына — з Венеры. Мы як быццам з розных планет. Тым не менш гэтыя адрозненні прыцягваюць нас адзін да аднаго. Але насамрэч кожнай жанчыне неабходна ведаць асаблівасці мужчынскай псіхалогіі, каб палепшыць адносіны і ўмацаваць каханне.


Казаць аб пачуццях для мужчыны стрэс. Мужчыны не ўмеюць апісваць свае адчуванні. З-за таго, што сувязь паміж правым паўшар’ем, якое адказвае за эмоцыі, і левым, якое кіруе гаворкай, слабая, мужчыны не ўмеюць расказваць пра пачуцці так каларытна, як гэта робяць жанчыны. У сучаснай культуры лічыцца, што паказваць свае эмоцыі для мужчыны — прыкмета слабасці. Ды і ўвогуле казаць аб пачуццях — не мужчынская справа. Таму нядзіўна, што такія размовы заводзяць іх у тупік. Мужчыны стрымліваюць і душаць усе пачуцці, акрамя тых, якія прынята ўхваляць у грамадстве.

Чым адрозніваюцца жаночыя эмоцыі ад мужчынскіх? Яны больш рухомыя, для іх характэрна бурная праява пачуццяў і хуткая змена настрою. Жанчыны нашмат больш эмацыйныя за мужчын. Яны прасцей выказваюць свае пачуцці вострымі рэакцыямі: смехам або слязамі.

Мужчыны і жанчыны ўспрымаюць свет па-рознаму. Мужчыны схільныя да прамалінейнасці і лагічнага мыслення, у той час як у жанчын больш развіта пачуццё інтуіцыі і эмпатыі. Жыццё жанчын сапраўды стала б прасцей, калі б яны казалі ўсё наўпрост і перасталі выкарыстоўваць намёкі. Мужчынскі мозг уладкаваны так, што ён прымае сказанае за чыстую манету і не здольны здагадвацца.

Мужчынам важная падтрымка. Часам дастаткова проста патрымаць за руку і, паверце: гэта дапамагае. Мужчына хоча чуць ад жанчыны: «Дарагі, я шаную тое, што ты робіш для мяне і дзяцей». Бо сапраўды, што б ён ні рабіў, якіх бы вышынь ні дасягаў, усё гэта ён робіць у асноўным для вас. Але яму аднаму трэба значна менш. Падтрымлівайце свайго абранніка, і вынік не прымусіць сябе доўга чакаць.

У мужчын рэгулярна здараюцца «крытычныя дні». Прычына — гарманальныя ваганні, якія ўплываюць як на лібіда, так і на агульны стан, на эмоцыі. У гэты час мужчыны схільныя раздражняцца па дробязях. Навукоўцы мяркуюць, што перыядычнасць мужчынскіх істэрык складае ад 23 да 33 дзён.

Так званая «андропауза» праходзіць не так інтэнсіўна, як менапаўза ў жанчын, але ад яе ўсё роўна нікуды не падзецца. Узровень тэстастэрону з гадамі зніжаецца (пасля 50 гадоў ён падае як мінімум на 10-20%). Сімптомы: паслабленне памяці і ўвагі, праблемы з эрэкцыяй і лібіда, падвышаная патлівасць. Самая эфектыўная тэрапія — сэкс і спорт.

У мужчын і жанчын розны гарманальны баланс. Мужчыны вырабляюць у 10 разоў больш тэстастэрону, што ўплывае на іх фізічныя і эмацыйныя характарыстыкі. Дух суперніцтва, бясстрашнасці і няспыннасці ў жаданні дасягнуць мэты робяць мужчыну мужнымі. У жанчын жа больш эстрагену, што дае ім больш жаноцкі вобраз. Схільнасць суперажываць, праяўляць пяшчоту і чуласць.

Шматзадачнасць не для мужчын. Даследаванне выявіла, што жанчыны ў большай ступені (49%), чым мужчыны (39%), схільныя да шматзадачнасці. Мужчынскі мозг марнуе больш энергіі на пераключэнне з адной задачы на іншую. Для мужчынскага мозгу характэрна канцэнтравацца на адной задачы, самай галоўнай. Жанчыны ж адначасова здольныя выконваць некалькі спраў: размаўляць па тэлефоне, гатаваць ежу, правяраць дамашняе заданне ў дзяцей, магчыма, і наводзіць макіяж.

Дарэчы, большасць мужчын сапраўды ставяцца да сваёй знешнасці менш крытычна, чым жанчыны. Нават калі яны ведаюць, што валодаюць некалькімі лішнімі кілаграмамі, расставацца з імі не спяшаюцца. Гэта зусім не ўплывае на іх самаацэнку. Ім не ўласціва мяняцца дзеля таго, каб падабацца навакольным. 

Некалькі фактаў аб мужчынах:

  • Мужчына прымае рашэнні самастойна.
  • Ён не выносіць ціску, кантролю і крытыкі. Калі жанчына ведае сама, як рабіць, няхай робіць усё сама, а ён больш да гэтага не дакранецца – такая іх логіка.
  • Як толькі мужчына адчувае ціск і спробу кіраваць ім, ён будзе рабіць усё наадварот, каб «паставіць жанчыну на месца».
  • Тыповы мужчына не мяняе планы з-за жанчыны, за выключэннем форс-мажору.
  • Мужчыны ўпартыя. Ніколі не дазволяць сябе прагінаць.
  • Мужчыны жадаюць быць лепшым сярод роўных. Ім падабаецца пераўзыходзіць іншых мужчын у розных сферах дзейнасці.
  • Імкнуцца сёння зрабіць лепей, чым учора.
  • Заўсёды жадаюць быць пераможцам.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.