Вы тут

У цягніках Беларускай чыгункі з'явіцца бясплатны інтэрнэт


У цягніках Беларускай чыгункі з'явіцца бясплатны інтэрнэт. Кампанія Vеlсоm забяспечыць доступ у яго па тэхналогіі Wі-Fі у двух новых цягніках міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, якія будуць курсіраваць па маршруце Мінск—Гомель.


Бясплатным інтэрнэтам пасажыры змогуць карыстацца на працягу ўсяго шляху ад Мінска да Гомеля пры любой хуткасці руху цягніка.

Як расказалі ў прэс-службе магістралі, Vеlсоm і Беларуская чыгунка выкарыстоўвалі лепшы сусветны вопыт пабудовы бесправадных сетак на рухомым саставе.

Ва ўсіх вагонах устаноўлены кропкі доступу Wі-Fі, якія сыходзяцца ў адзіны маршрутызатар з SІM-картай. Цягнік падключаецца да інтэрнэту праз 3G-сетку ад Vеlсоm, а трафік «раздае пасажырам» з дапамогай тэхналогіі Wі-Fі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Анлайн-стасункі з... вагона

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.