Вы тут

«І найпершае імя тут Янка!»


Ці ўсё ж Францыск?

У нумары «Звязды» ад 28 ліпеня прачытаў, што ў хуткім часе наш аэрапорт перастане быць безыменным, што ён, як і многія іншыя аэрапорты ў іншых краінах, атрымае імя.


Згодны: Францыск Скарына — вельмі вядомы чалавек і паважаны, прычым — ва ўсім свеце. Я вельмі ганаруся, што ён беларус. Але ж у нас, калі не блытаю, ёсць ордэн і медаль імя Скарыны, ёсць Нацыянальная бібліятэка, помнікі, вуліцы (напэўна ж, не толькі ў сталіцы?), ёсць Таварыства беларускай мовы, розныя прэміі і г.д.

Як шчыры аматар айчыннай літаратуры і паэзіі, я даўно пісаў, што нашаму Нацыянальнаму аэрапорту добра было б надаць імя вялікага Янкі Купалы. Ён — пясняр, якіх мала, і шчыры беларус — гэтага, безумоўна ж, заслугоўвае! Ды і назва як загучыць: «Аэрапорт імя Янкі Купалы»... Што адпавядае нашаму часу, больш сугучна нашаму жыццю, што аддае даніну павагі савецкаму перыяду агульнай гісторыі, перыяду, у якім жыў, тварыў і загінуў вялікі пясняр, жылі нашы дзяды і бацькі, і ў якім, нягледзячы на сур'ёзныя памылкі, вырасла цэлая плеяда слынных паэтаў і пісьменнікаў, якіх трэба чытаць, якімі трэба ганарыцца. І найпершае імя тут — Янка...

А зрэшты, добра было б, каб па такіх пытаннях маглі выказацца людзі. І каб да іх меркаванняў нехта прыслухаўся.

Уладзімір ГОЛУБЕЎ,

чытач газеты з 1957 года,

г. Мінск.

P.S. Карыстаючыся выпадкам, хачу павіншаваць «Звязду», яе супрацоўнікаў і ўсіх чытачоў з прыгожай датай — з 99-годдзем, якое святкуецца 9 жніўня, шчыра пажадаць ёй свяціць далей, свяціць сама мала столькі ж!

Што для гэтага трэба? Я думаю так: берагчы сваіх старэйшых чытачоў (бо ў іх сіла) і паважаць новых, маладых, бо ў іх далейшы лёс — і газеты, і мовы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.