Вы тут

Пад крылом самалёта...


Каля 300 авіяпасажыраў узялі ўдзел у сумеснай акцыі міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала «Беларусь 24», авіякампаніі «Белавія» і Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».


Падчас мерапрыемства пасажырам двух рэйсаў «Белавія» на Барселону і Маскву падчас рэгістрацыі на самалёт уручаліся спецыяльныя іміджавыя буклеты тэлеканала, а ахвотным таксама давалі падрабязную інфармацыю пра дзейнасць «Беларусь 24», яго праекты, вяшчанне ў розных краінах. У сваю чаргу, пасажыры дзяліліся з тэлевізійнікамі ўражаннямі пра нашу краіну і ўдакладнялі, што яшчэ ім хацелася б ведаць пра Беларусь. «Гэта першая наша сумесная акцыя, але падобныя сустрэчы мы плануем і надалей, — пацвярджае задаволенасць вынікамі мерапрыемства выканаўчы прадзюсар тэлеканала Надзея Мазур, — бо гэта магчымасць напрамкі камунікаваць з нашымі рэальнымі і патэнцыяльнымі гледачамі».

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.