Вы тут

Навукоўцы прадказалі адмену ўсіх будучых летніх Алімпіяд


Амерыканскія вучоныя высветлілі, што да 2084 года глабальнае пацяпленне зробіць немагчымым правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў у большасці гарадоў свету.


Аб гэтым паведамляецца ў часопісе The Lancet. Калектыў кліматолагаў з Універсітэта Каліфорніі ў Бэрклі выявіў, што праз 70 гадоў толькі восем гарадоў у Паўночным паўшар'і (за вылікам еўрапейскіх) змогуць прымаць Гульні, у Паўночнай Амерыцы — усяго тры. У астатніх гарадах тэмпература стане невыносна гарачай для атлетаў і для публікі. У Лацінскай Амерыцы і Афрыцы з канца ХХІ стагоддзя летнія Алімпійскія гульні праводзіць стане немагчыма. У Заходняй Еўропе застанецца 25 гарадоў з невялікай рызыкай адмены тых ці іншых мерапрыемстваў. У астатнім свеце спіс прыдатных для Гульняў гарадоў уключае ўсяго восем пазіцый: Санкт-Пецярбург, Краснаярск, Рыга, Бішкек, Улан-Батар, Сан-Францыска, Калгары і Ванкувер.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.