Вы тут

«Тваё радыё» пачало вяшчанне ў Лідскім рэгіёне


Другая FM-радыёстанцыя — «Тваё радыё» — пачала сваё вяшчанне ў Лідскім рэгіёне. Падчас урачыстага адкрыцця новага сродку масавай інфармацыі інтэрактыўны пакет ZALA па Гродзенскай вобласці таксама папоўніўся праграмамі Лідскага тэлебачання.


Ацаніў работу СМІ ў Лідзе намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар БУЗОЎСКІ, адзначыўшы, што імкненне і рэальныя вынікі работы рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі знаходзяць падтрымку на высокім узроўні.

— Дадатковыя магчымасці, якія прадастаўлены ў гэтым рэгіёне ў плане вяшчання, указваюць на ініцыятыву, прафесіяналізм і выніковасць дзейнасці лакальных СМІ, — лічыць Ігар Бузоўскі. — Не сакрэт, што ва ўсім свеце менавіта рэгіянальныя сродкі масавай інфармацыі даходзяць да прыватных, больш канкрэтных пытанняў, якія хвалююць насельніцтва. Калі на рэспубліканскім узроўні мы часцей падымаем праблематыку нарматворчай і заканадаўчай дзейнасці, міжнародных адносін, працэсаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, то для мясцовых СМІ — у прыярытэце пытанні, якія цікавяць і хвалююць насельніцтва канкрэтнага рэгіёна. Улічваючы гэты момант, кандыдатам у дэпутаты важна не ўпусціць прадастаўлены інфармацыйны рэсурс у сваёй агітацыйнай кампаніі, каб дамагчыся большай папулярнасці сярод насельніцтва сваёй акругі.

Лідскае тэлебачанне з'яўляецца чатырохразовым пераможцам Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня». Гэты факт не застаўся па-за ўвагай намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, які не пашкадаваў добрых слоў у адрас супрацоўнікаў СМІ. Таксама Ігар Бузоўскі выказаў упэўненасць у тым, што запуск праграм Лідскага тэлебачання ў інтэрактыўны пакет ZALA па Гродзенскай вобласці адаб'ецца на стратэгіі развіцця інфармацыйнага поля краіны ў цэлым, у тым ліку на заканадаўчым узроўні. Па яго словах, ініцыятывы, якія былі агучаны падчас рэалізацыі гэтага праекта, падштурхнулі парламентарыяў прадумаць нарматыўную базу, якім чынам у далейшым развіваць рэгіянальнае тэлебачанне.

— Рэгіянальныя СМІ, якія заўсёды блізкія да сваёй аўдыторыі, могуць стаць кропкамі росту ў медыясферы Беларусі, — адзначыла міністр інфармацыі Лілія АНАНІЧ. — Асвятляючы ўсе падзеі ў поўным аб'ёме, рэгіянальныя сродкі масавай інфармацыі гарантуюць выкананне аднаго з галоўных правоў грамадзян — права на атрыманне дакладнай, шырокай інфармацыі пра ўсе працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве, эканоміцы і іншых сферах. Павелічэнне аўдыторыі, выхад на ўсю Гродзенскую вобласць — гэта не толькі новыя магчымасці, а і новы змест канала, новая адказнасць. Сёння супрацоўнікам кампаніі трэба будзе ўлічваць інтарэсы не толькі жыхароў Лідскага раёна, а таксама інтарэсы і патрэбы тых, хто жыве ў іншых рэгіёнах вобласці.

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Бліжэй да аўдыторыі

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача. 

Грамадства

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Дом у Лапацічах нічым асабліва не выдзяляецца сярод іншых...

Палітыка

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Па выніках перамоў у Мінску яны прынялі сумесную заяву.

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.