Вы тут

Якая ВНУ самая актыўная ў сацсетках?


Рэспубліканскі конкурс на самую лепшую групу ў сацыяльных сетках сярод устаноў вышэйшай адукацыі абвясціла Міністэрства адукацыі.


У конкурсе змогуць прыняць удзел афіцыйныя старонкі (групы) устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваныя ў сацыяльных сетках.

Яны будуць ацэньвацца па наступных крытэрыях: афармленне (дызайн), рэгулярнасць абнаўлення старонкі, колькасць удзельнікаў, уцягнутасць аўдыторыі (колькасць лайкаў, каментарыяў, перапостаў), унікальнасць і цікавасць зместу, суадносіны знешняга і ўласнага кантэнту, этычнасць ва ўзаемадзеянні з удзельнікамі, нестандартныя і інавацыйныя падыходы да прыцягнення і ўтрымання цікавасці аўдыторыі і іншых.

Пераможцы конкурсу будуць выбраны на падставе вынікаў галасавання за канкурсантаў, арганізаванага на старонцы ўпраўлення па справах моладзі ў Facebook і групе «ВКонтакте», а таксама на падставе меркаванняў членаў журы конкурсу, у якое ўвойдуць прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, грамадскіх аб'яднанняў і сродкаў масавай інфармацыі.

Мэта конкурсу — развіццё адзінай маладзёжнай інфармацыйнай прасторы і папулярызацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў інтэрнэце.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Хто самы актыўны ў сацсетках?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.