Вы тут

Стартуе праект дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі вучняў 5—9 класаў


Рэспубліканскі эксперыментальны праект па апрабацыі мадэлі дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі стартаваў у краіне.


У 2015/2016 навучальным годзе ва ўсіх рэгіёнах і ў сталіцы было створана больш як 100 педагагічных класаў і груп, якія ахоплівалі звыш 1440 навучэнцаў. У сярэдзіне года Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт правёў рэспубліканскае апытанне навучэнцаў педагагічных класаў, а таксама настаўнікаў, якія вядуць факультатыўныя заняткі «Уводзіны ў педагагічную прафесію». Высветлілася, што прычыны выбару старшакласнікамі навучання ў педагагічных класах самыя разнастайныя. Сярод іх дамінуе матыў, звязаны з жаданнем вывучаць пэўныя прадметы на павышаным узроўні (36%). На другім месцы матыў, звязаны з гатоўнасцю звязаць сваё жыццё з педагагічнай прафесіяй (24%). Далей ідуць магчымасць паступіць на педагагічную спецыяльнасць без экзаменаў (20%) і рэкамендацыя бацькоў (18%).

Аналіз працы педагагічных класаў паказаў важнасць больш ранняй педагагічнай прафілізацыі. Каб прыцягнуць у педагагічныя класы найбольш матываваных навучэнцаў, патрабуецца папярэдняя праца ўжо на другой ступені школы.

У выніку статус эксперыментальных пляцовак атрымалі 15 устаноў адукацыі з розных рэгіёнаў краіны.

Праект разлічаны на 2016—2019 гады. Яго мэта — вызначыць найбольш эфектыўныя формы і метады для арганізацыі дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі навучэнцаў V—ІX класаў. Па словах рэктара БДПУ Аляксандра Жука, у краіне ёсць установы адукацыі, гатовыя стварыць на сваёй базе педагагічную гімназію, якая прадугледжвае арыентацыю школьнікаў на педагагічную прафесію, пачынаючы з 5-га класа. А ў перспектыве ў кожным рэгіёне краіны нядрэнна было б адкрыць хоць бы па адной педагагічнай гімназіі...

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Выхаваць настаўніка з... пяцікласніка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.