Вы тут

На што разлічваць сучаснаму пенсіянеру


Кожны чацвёрты беларус дасягнуў узросту, які перавышае працаздольны, а кожнаму сёмаму — больш за 65 гадоў. Апошніх у нас — 14,4%. Пры гэтым, згодна з міжнароднымі крытэрыямі геранталогіі, насельніцтва лічыцца старым, калі асоб ад 65 гадоў у краіне 7%. Пажылыя суайчыннікі лічаць за лепшае жыць у звыклых дамашніх умовах і карыстацца сацыяльнай дапамогай дома і разавымі паслугамі.


— Павелічэнне колькасці пажылых людзей — тэндэнцыя не толькі Беларусі, але і іншых еўрапейскіх краін, — зазначыў Аляксандр РУМАК, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі. — Гэта мае вынікам рашэнне пэўных задач. Перш за ўсё, падтрымку актыўнай жыццёвай пазіцыі і развіццё сацыяльных паслуг для пажылых грамадзян, каб яны захоўвалі магчымасць самастойна абслугоўваць сябе. Калі ім спатрэбіцца пабочная дапамога, да іх прыйдзе увесь комплекс паслуг, што развіты ў краіне.

Самай запатрабаванай паслугай у насельніцтва застаецца сацыяльная дапамога дома, якой карыстаецца амаль 89 тыс. пажылых, 44,1% з якіх — асобы ад 80 гадоў і старэйшыя. Разавыя паслугі, якія не ўваходзяць у шэраг абавязковых, таксама папулярныя. Сёлета 65 тыс. грамадзян скарысталіся такой магчымасцю — было аказана 170 тыс. платных разавых паслуг. Тарыфы на іх застаюцца на ўзроўні мінулага года — ад 35 да 50 капеек за нормагадзіну для адзінокіх грамадзян. Тыя, хто мае дзяцей, заплацяць за разавыя паслугі ў поўным памеры. Адзінокія і з невысокім узроўнем даходу вызваляюцца ад аплаты.

Захавалася ў Беларусі і сістэма санаторна-курортнага аздараўлення. Пажылыя людзі ў залежнасці ад памеру пенсіі могуць заплаціць за пуцёўку 15—20% ад рэальнага яе кошту.

— Якія б добрыя ні былі створаны ўмовы ва ўстановах стацыянарнага знаходжання, людзям лепш жыць у сваім звыклым асяроддзі. Таму, прапануючы чалавеку дапамогу, трэба ўлічваць яго жаданні і нічога не навязваць. Магчымасць выбару ёсць заўсёды. Для таго і развіваюцца новыя формы сацыяльнага абслугоўвання, напрыклад, тыя ж дамы самастойнага сумеснага пражывання, — расказаў прадстаўнік міністэрства. — Стаіць задача не развіваць сетку вялікіх дамоў-інтэрнатаў. Той колькасці, што існуе, дастаткова цяпер. Лепш развіваць так званыя малыя формы сацыяльнага абслугоўвання, якія набліжаны да месцаў пражывання пажылых.

Дарэчы

Нестацыянарнае сацыяльнае абслугоўванне аказваецца ў 146 тэрытарыяльных цэнтрах, дзе атрымліваюць дапамогу 1,8 млн пенсіянераў, 128,8 тыс. з якіх — адзінокія, а 581,5 тыс. — жывуць адны.

Ірына СІДАРОК

sіdarok@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Асваенне адчужэння. Што паглядзець падчас экскурсіі ў радыяцыйнай зоне?

Асваенне адчужэння. Што паглядзець падчас экскурсіі ў радыяцыйнай зоне?

Ці небяспечныя такія «вылазкі» і колькі яны каштуюць?

Грамадства

Мітрапаліт Павел: Я ўдзячны, што Гасподзь павёў мяне па гэтым шляху

Мітрапаліт Павел: Я ўдзячны, што Гасподзь павёў мяне па гэтым шляху

Уладыка расказаў, чаму з асцярогай упершыню ехаў у Мінск у якасці мітрапаліта.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Добрая жонка і дома рай, а благая — хоць цягу дай

Грамадства

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Аўтар «Звязды» расказвае на прыкладзе сваёй сям'і.