Вы тут

Пасёлак Глуша запрашае на фестываль народных промыслаў і рамёстваў


Сёння пасёлак Глуша Бабруйскага раёна сёмы раз запрашае гасцей на фестываль народных промыслаў і рамёстваў.


Сёлета свята з пасялковага маштабу дарасло да раённага. Такі статус фестываль атрымаў за актыўную прапаганду народных беларускіх промыслаў і традыцый. Мясцовы вядомы кераміст Аляксандр Арлоў са сваім узорным дзіцячым калектывам «Глечыкі» стане адным з галоўных экспертаў на тутэйшым пленэры па кераміцы і ганчарстве. На фестывальнай сцэне па традыцыі пройдуць конкурсы прыпевак і беларускай песні «Я люблю цябе, Беларусь!» У праграме запланаваны шматлікія народныя гульні і атракцыёны. Аматары вострых адчуванняў змогуць паглядзець на святочную паляну з вышыні птушынага палёту. У гэтым ім дапамогуць лётчыкі Бабруйскага клуба ДТСААФ.

— Наш фестываль асабліва любяць за душэўнасць, — кажа яго ініцыятар і ідэйны натхняльнік старшыня Глушанскага пасялковага савета Марыя Сушчанка. — Тут ніколі не бывае сумна, кожнага, хто да нас завітае, прымем з цеплынёй і радасцю. Бо разам мы — сям'я.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: «Глушанскі хутарок» з вышыні птушынага палёту

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.