Вы тут

З пачатку года беларускія сем'і ўсынавілі 425 дзяцей


У нашых пар стабільна высокая цікавасць да ўсынаўлення, адзначае дырэктар Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Наталля ПАСПЕЛАВА. У год прыкладна 600 хлопчыкаў і дзяўчынак з ліку сірот і малых, што засталіся без апекі бацькоў, перадаюцца ў сем'і.


Да італьянскіх прыёмных бацькоў за дзевяць месяцаў бягучага года паехалі 19 дзяцей. Да канца года чакаецца, што гэта лічба будзе ў два разы большая: цяпер разглядаюцца адпаведныя дакументы. Што цікава, італьянскія прыёмныя сем'і адрозніваюцца ад беларускіх. Там на ўсынаўленне рашаюцца збольшасці бяздзетныя пары — такіх 90 працэнтаў. І яны гатовы прымаць і падлеткаў, а не толькі малых. У нас сітуацыя іншая. 60 працэнтаў беларускіх сем'яў, якія ўсынаўляюць дзяцей, маюць сваіх дачок і сыноў.

Тры гады працуе інфармацыйны партал dadomu.by — вялікая электронная база дзяцей, якія маюць патрэбу ў новых татах і мамах. На рэсурсе змешчаны дадзеныя аб чатырох тысячах хлопцаў і дзяўчатак. Штодзень сайт наведвае каля 200—300 карыстальнікаў. «Гэта гаворыць пра тое, што мы ідзем у правільным кірунку. Вывелі гэту тэму з ліку забароненых і непрыемных», — упэўнена Наталля Паспелава.

Партал за час сваёй працы дапамог знайсці сем'і для 1327 дзяцей. З іх 505 былі ўсыноўлены, 242 — перададзены ў апякунскія сем'і, 213 — у прыёмныя сем'і, 150 — у дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. Яшчэ 217 хлопцаў і дзяўчат вярнуліся да родных бацькоў. Дырэктар цэнтра ўсынаўлення прызнаецца, што яны недаацанілі рэсурсы сайта і нават не разлічвалі на такі эфект:

— Мамы, калі ўбачылі, што інфармацыя пра іх дзіця выстаўлена ў сеціве, задумаліся над тым, каб аднавіцца ў бацькоўскіх правах. Я лічу, гэта самае вялікае дасягненне партала.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Таты і мамы для ўсіх

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.